Белгосфилармония подготовила к праздникам ряд тематических программ

Слухаюць усе

Джазавы вакальны канцэрт, казка для дзяцей, арганны калядны канцэрт, тры вялікія гісторыі пра каханне, музыка папулярнага кіно — афіша Белдзяржфілармоніі ў апошнія дні адыходзячага года стракаціць разнастайнымі праграмамі.


Так, з 26 снежня па 4 студзеня маленькія слухачы і іх бацькі змогуць трапіць на непаўторную музычную казку «Час навагодніх цудаў» з вясёлымі прыгодамі казачных персанажаў, арыгінальнай харэаграфіяй і жывым гучаннем аргана. У праграме — Міхаіл Глінка, Людвіг ван Бетховен, Сяргей Пракоф'еў, Уладзімір Саўчык.

У нядзелю, 27 снежня, навагодні канцэрт «Нова радасць» дасць Дзяржаўны камерны хор. У гэты вечар адбудзецца прэм'ера твора беларускага кампазітара Галіны Гарэлавай «Калядныя мініяцюры», а таксама прагучыць музыка Іагана Себасцьяна Баха, Сяргея Хвашчынскага, песні з рэпертуару групы ABBA і многае іншае.


Незвычайны канцэрт чакае слухачоў 28 снежня. Дзяржаўны камерны аркестр раскажа публіцы тры гісторыі кахання — Рамэа і Джуль­еты, Фабіа і Валерыі, Поргі і Бес. Святочную праграму падрыхтавала для мінчан і гасцей сталіцы таксама Дзяржаўная акадэмічная харавая капэла імя Рыгора Шырмы. У «Калядным канцэрце» 29 снежня прагучыць музыка Джорджа Гершвіна, Дзмітрыя Смірнова і іншых кампазітараў.


Канцэртную праграму, якая складаецца з саўндтрэкаў да самых папулярных галівудскіх фільмаў, прадставіць 30 снежня Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр. Слухачы пачуюць мелодыі з папулярных кінастужак «Піраты Карыбскага мора», «Уладар пярсцёнкаў», «Гладыятар», «Аднойчы ў Амерыцы», «Код да Вінчы», «Зорныя войны» і г.д. У канцэрце «Новы год па-галівудску» прымуць удзел Дзяржаўны камерны хор і запрошаныя салісты.

Традыцыйна парадуе Белдзяржфілармонія сваіх адданых слухачоў і ў пераднавагодні вечар 31 снежня. У праграме Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра, як заўсёды, усімі любімая класіка.

mila@sb.by

Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter