Кинофестиваль «Паўночнае ззянне» в этом году пройдет онлайн

Слухаць і чуць

Фестываль кіно паўночных і балтыйскіх краін «Паўночнае ззянне» праводзіцца ў Беларусі з 2015 года. На мове кіно гледачам расказваюць пра асаблівасці жыцця і менталітэту жыхароў пяці паўночнаеўрапейскіх краін — Швецыі, Фінляндыі, Нарвегіі, Даніі, Ісландыі і трох балтыйскіх — Літвы, Латвіі і Эстоніі. Важна, што паказы ладзяцца не толькі ў Мінску, але і ў рэгіёнах. З праграмнымі фільмамі фестывалю змаглі пазнаёміцца жыхары Гомеля, Віцебска, Гродна. Сёлета аўдыторыя «Паўночнага ззяння» пашырыцца яшчэ больш, паколькі форум пройдзе ў анлайн-фармаце.

Плануецца, фестываль адбудзецца з 21 па 27 ­верасня. Яго пляцоўкай стане новая стрымінгавая платформа, рас­працаваная ў калабарацыі з партнёрамі «Паўночнага ззяння». Праз яе, паведамляе northernlightsff.com, можна будзе замаўляць квіткі, праглядаць фестывальныя фільмы і ўдзельнічаць у майстар-класах. Як вядома, ­«Паўночнае ззянне» не толькі ­знаёміць з адметнымі стужкамі, але і служыць пляцоўкай для абмену досведам i новымi ідэямі паміж прафесіяналамі і аматарамі ў сферы кіно. Традыцыйна ў фестывальныя дні, а таксама цягам усяго года ладзяцца датаковыя паказы, лекцыі, майстар-класы і іншыя захапляльныя мерапрыемствы.

Слоган сёлетняга ­форуму — «Слухаць і чуць». Каля 20 філь­маў асноўнай праграмы «Паў­ночнага ззяння» закрануць тэмы, адпаведныя гэтаму дэвізу, нагадаюць, што эмпатыя — гэта не пра слабасць, а пра ўзаемную павагу і дапамогу, і заклічуць гледачоў да суперажывання, клопату пра сябе, сваіх блізкіх і наваколле.

mila@sb.by


Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter