Словы-краскi «Вясёлкi»

Плач  пра  тое,  што  ў  нас  няма  лiтаратуры  для  дзяцей,  —  кракадзiлавыя  слёзы

Плач  пра  тое,  што  ў  нас  няма  лiтаратуры  для  дзяцей,    кракадзiлавыя  слёзы

На Першым Усесаюзным з’ездзе савецкiх пiсьменнiкаў у 1934 годзе старшыня Беларускага саюза пiсьменнiкаў Мiхась Клiмковiч у сваiм дакладзе сказаў: «Да недахопаў дзiцячай лiтаратуры трэба аднесцi амаль поўную адсутнасць лiтаратуры для дашкольнiкаў». Нашай Беларусi спатрэбiлася перажыць яшчэ звыш двух дзесяткаў гадоў, а ў iх умясцiлiся i паспешная калектывiзацыя, i татальныя рэпрэсii, i крывавая вайна, i пасляваенная разруха, бясхлебiца, каб у красавiку 1957 года ўрэшце падарыць маленькiм беларусам даўно чаканы, жаданы, вельмi патрэбны часопiс «Вясёлка».

I вось яна, прадвеснiца магутнай дзiцячай лiтаратуры для да-школьнiкаў i малодшых школьнiкаў, зазiхацела ўсiмi колерамi прыроднай вясёлкi. Яе заснавальнiкi, натхняльнiкi — Янка Маўр, Васiль Вiтка, Алесь Пальчэўскi, Сяргей Грахоўскi, Артур Вольскi — з першых нумароў здолелi згуртаваць вакол часопiса лепшыя творчыя сiлы рэспублiкi — пiсьменнiкаў, мастакоў, кампазiтараў. На поўны голас магу заявiць, што гэта традыцыя бераж-лiва захоўваецца i сучаснай рэдакцыяй «Вясёлкi». Для нас нязменнымi застаюцца тры задачы: усiмi даступнымi жанрамi прыгожага пiсьменства, мастацкiм словам выхоўваць у нашых чытачоў любоў да сваёй мiлай Айчыны; на роднай беларускай мове пракладваць сцяжынку да сэрца i душы юных грамадзян, гартаваць у iх жаданне спазнаць нашу багатую гiсторыю, духоўную спадчыну, адчуць адказнасць за сённяшнi i заўтрашнi дзень нашай краiны; паважаць i цанiць усiх дарослых, хто вядзе юных вясёлкаўцаў за ручку па жыццi, хто iмкнецца вывесцi iх у людзi.

Гэтыя задачы былi асноўнымi i вызначальнымi, калi галоўнымi рэдактарамi служылi Васiль Вiтка, Еўдакiя Лось, Анатоль Грачанiкаў. Iмi карыстаюся i я вось ужо трыццаць шчаслiвых гадоў.

Сёння можна з упэўненасцю сцвярджаць, што «Вясёлка» ёсць жывiльная творчая крынiца ўсёй беларускай лiтаратуры для маленькiх чытачоў. У ёй апрабоўваюць свае словы-краскi i класiкi нашай лiтаратуры, i маладыя лiтаратары, i чытачы-вундэркiнды. Пералiчваць iх прозвiшчы — марная справа, бо я б мусiў назваць амаль усiх пiсьменнiкаў Беларусi. Жадаючых пазнаёмiцца з нашымi аўтарамi адрасую ў самую «Вясёлку», у пяць тамоў выбраных твораў нашага часопiса, у падручнiкi i дапаможнiкi для пачаткоўцаў.

I калi хто думае, што «Вясёлка» — гэта само вяселле, суцэльнае свята, казачная ява, той зманлiва памыляецца. Мы, вясёлкаўцы, перажылi са-праўдны iнфаркт пры разломе грамадскай сiстэмы ў так званы пераходны перыяд.

Пяць месяцаў не выходзiла «Вясёлка» ў 1991 годзе. Пяць нумароў задаўжалi мы сваiм чытачам. Усё разам рухнула ў нейкае бяздонне — i  нашы грошы, i папера, i заснавальнiк-камсамол. Куды нi стукалiся — глухая сцяна.

I мы звярнулiся за дапамогай да сваiх верных сяброў — чытачоў, iх бацькоў, настаўнiкаў, выхавальнiкаў, да нашых надзейных аўтараў — пiсьменнiкаў.

Агульнымi намаганнямi мы выратавалi «Вясёлку». I атрымалi выдатныя ўрокi гартавання. Паверылi: мы можам i маем права змагацца за дзiцячы часопiс, нам давяраюць i нiколi не дадуць у крыўду нашы чытачы. Канешне, падчас гэтай трагедыi мы страцiлi вялiкую частку сваiх падпiсчыкаў. Але, верым, крызiс пераадолены назаўжды. Пачынаем нарошчваць свае здабыткi ва ўсiх сферах дзейнасцi.

Апошнiя тры гады мы не бярэм пазыкi ў дзяржавы, жывем на свае сродкi. У год свайго 50-годдзя «Вясёлка» атрымала прывiтанне ад Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь Аляксандра Рыгоравiча Лукашэнкi. У iм — высокая ацэнка нашай творчай i арганiзатарскай дзейнасцi. З дапамогай Мiнiстэрства iнфармацыi, нашага цяперашняга заснавальнiка, «Вясёлка» займела новае памяшканне, у якiм мы арганiзавалi свой музей. Бывае, што за тыдзень сюды прыходзiць да пяцiсот нашых чытачоў. Мiнiстэрства забяспечыла рэдакцыю сучаснай камп’ютэрнай тэхнiкай, выдзелiла сродкi на выпуск чарговага зборнiка выбраных твораў «Вясёлкi». Мы «зацяжарылi» на сёмым месяцы 2008 года, павялiчылi аб’ём часопiса на восем старонак.

Пры ўсiм гэтым мы глыбока ўсведамляем, што самай эфектыўнай агiтацыяй за «Вясёлку» з’яўляюцца высокамастацкiя творы, якiя б краналi юную душу, дапамагалi нашым чытачам спазнаць сябе i навакольны свет. Над гэтым мы нястомна працуем. Даволi будзе сказаць, што менавiта ў «Вясёлцы» акрэпла майстэрства сучасных лiтаратурных творцаў для дзяцей. Многiя iх казкi, апавяданнi, вершы, паэмы маглi б стаць мультфiльмамi, мастацкiмi стужкамi, спектаклямi i асобнымi канцэртамi на самых прэстыжных сцэнах. Але, на жаль, мы ўмеем пакуль што плакацца ў хустачку. Маўляў, няма ў нас лiтаратуры для дзяцей, няма на чым выхоўваць малалетак. Кракадзiлавыя слёзы! Толькi апошнiм часам выйшлi «Дзве хрэстаматыi па беларускай дзiцячай лiтаратуры» (1996 г., 2003 г.), укладальнiкi Маргарыта Яфiмава i Марыя Шаўлоўская; падручнiк для вузаў «Беларуская дзiцячая лiтаратура» (2008 г.) пад рэдакцыяй Маргарыты Яфiмавай i Алеся Макарэвiча. Усе 3 кнiжкi па 700 старонак. Во багацце! Якое багацце!

Толькi «Вясёлка» апошнiм часам сваiмi матэрыяламi садзейнiчала стварэнню вельмi ж патрэбных кнiг для выхавання дзяцей — «Нам засталася спадчына», «Мама — сонейка маё», «У сям’i — расце мужчына», «Новы год», «Я тут жыву». Iх магло б быць значна болей. Можна было б пачаць выдаваць серыю кнiжак лаўрэатаў вясёлкаўскай прэмii iмя Васiля Вiткi, якая даецца за лепшы твор года. Хай бы гэта былi кнiжкi-малюткi аднаго невялiкага твора, якiя б маглi дайсцi ў кожную сям’ю, дзе ёсць юныя чытачы. Гэта маглi б быць кнiжкi «Спеўнiк «Вясёлкi», «Школка «Вясёлкi», «Тэатр Васi Вясёлкiна», «Хвiлiнкi-весялiнкi», «Прыгоды Васi Вясёлкiна».

Аб складанасцi працы дзiцячага пiсьменнiка вельмi яскрава аднойчы сказаў Уладзiмiр Караткевiч. Я неяк папрасiў яго напiсаць што-небудзь для чытачоў «Вясёлкi». Хацелася, каб лiтаратурны мудрэц ад-крыў залацiнкi свайго творчага скарбу самым юным чытачам. Ён пагадзiўся i праз нейкi час перадаў у рэдакцыю дзве свае казкi «Вясна ўвосень» i «Жабкi i Чарапаха». Пры гэтым напiсаў нам: «Ох, браткi, каб жа я зараней ведаў, якое цяжкое вы далi мне заданне, я б нiколi не падмеўся пiсаць для вашых маленькiх, але вельмi патрабавальных чытачоў...»

Такую адказнасць перад малымi чытачамi не зусiм адчуваюць выдаўцы самых розных часопiсаў для дзяцей. Малых чытачоў пацешыць, забавiць i рассмяшыць — мала. Для iх трэба адкрыць чыстыя крынiцы натхнення, даць урокi выхавання iх душы, патрыятычных пачуццяў. Апошнiм часам тры кнiжачкi выдалi тры вясёлкаўскiя аўтары: Лiза Лiпай («Кошкi-мышкi»), Сяргей Чылiкiн-Садэльскi («Святло маёй крынiчкi»), Маша Акулiк («Песня пра Буслiка»). Мы ганарымся, што ўзнялi на ногi юныя таленты, якiя самi ўмеюць шукаць адказы на няпростыя пытаннi.

Дзецi — не заўтрашнi наш дзень, а сённяшнi. Што сёння ўкладзем у iх, чым сёння ўзбагацiм iх, тое заўтра i атрымаем.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter