Слова журы

Гран-пры «Лістапада» атрымаў фільм па Быкаву «У тумане»

Уручаны ўзнагароды «Лістапада-2012»

Цырымонія закрыцця кінафоруму адбылася у Малой зале Палаца Рэспублікі. Гран-пры «Золата Лістапада» міжнароднае журы асноўнага конкурсу ігравога кіно на чале з вядомым расійскім кінарэжысёрам Андрэем Звягінцавым прысудзiла фільму Сяргея Лазніцы «У тумане».

Міжнароднае журы конкурсу ігравога кіно «Маладосць на маршы» прысудзіла прыз імя народнага артыста СССР, кінарэжысёра Віктара Турава за лепшы фільм карціне «Лорэ» (Аўстралія — Германия — Вялікабрытанія) рэжысёра Кейт Шортланд. Спецыяльным дыпломам журы адзначаны мексіканскі фільм «Пасля Лусіі».

Лепшым фільмам конкурсу маладога дакументальнага кіно — конкурсу нацыянальных кінашкол стала стужка «Размова» польскага рэжысёра Пятра Сулкоўскага.

Прыз Парламенцкага схода Саюза Беларусі і Расіі «За вернасць маральным ідэалам у мастацтве» прысуджаны рэжысёру дакументальнага фільма «Кінааматар. Восеньскі сон» Вользе Дашук (Беларусь) і рэжысёру дакументальнага фільма «Месцараджэнне» Івану Галаўнёву (Расія).

Спецыяльны прыз Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы «Разам» атрымала ігравая расійская карціна «Прыватнае піянерскае» Аляксандра Карпілоўскага. Гэтая ж стужка стала пераможцам міжнароднага конкурсу фільмаў для дзіцячай і юнацкай аўдыторыі «Лістападзік-2012».

Поўны спіс пераможцаў кінафестывалю можна паглядзець тут: http://listapad.com/nagrady.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter