“Слова...” у камені.

У Мінску з’явіцца помнік самаму вядомаму твору старажытнарускай літаратуры.

У Мінску з’явіцца помнік самаму вядомаму твору старажытнарускай літаратуры.

Конкурс на стварэнне скульптурнай кампазіцыі “Слова пра паход Ігаравы” абвясціла ўпраўленне культуры Мінскага гарвыканкама.
Плануецца, што манумент размесціцца ў раёне Мінскага замчышча (ля станцыі мятро “Няміга”) і па сваім змесце і вобразным рашэнні будзе прысвечаны вядомаму помніку славянскай культуры XII стагоддзя “Слова пра паход Ігаравы”. Камусьці гэта можа падацца дзіўным. Але з’яўленне скульптурнай кампазіцыі ў цэнтры беларускай сталіцы лёгка растлумачыць. У творы мы чытаем пра бітву на Нямізе 1067 года, з якой звязана першае згадванне Мінска: “На Нямізе снапы сцелюць галовамі, жалезнымі малоцяць цапамі, жыццё кладуць на таку злюцела, веюць душу ад цела”.
Конкурс на стварэнне скульптурнай кампазіцыі адбудзецца ў сакавіку—чэрвені гэтага года. Работы будуць ацэньвацца кампетэнтным журы на чале з намеснікам старшыні Мінгарвыканкама Ігарам Карпенкам.
З умовамі конкурсу, складам журы і ўзорам заяўкі можна азнаёміцца на галоўнай старонцы афіцыйнага партала Мінгарвыканкама.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter