Слізкая забава

У сталіцы пачалі заліваць пляцоўкі для катання на каньках

У сталіцы пачалі заліваць пляцоўкі для масавага катання на каньках.

Нізкія тэмпературы, якія ўсталяваліся на гэтым тыдні, дазваляюць рыхтаваць адкрытыя лядовыя пляцоўкі. Толькі ў сталіцы гэтай зімой будуць працаваць 80 каткоў, у тым ліку 71 размесціцца на тэрыторыях устаноў адукацыі. Цэнтральная гарадская пляцоўка на Кастрычніцкай плошчы прыме першых наведвальнікаў ужо ў пачатку наступнага тыдня.

– Праца ў самым разгары. У першую чаргу пачалі заліваць раённыя каткі і тры буйныя гарадскія пляцоўкі — на Кастрычніцкай плошчы, каля Нацыянальнай бібліятэкі і Палаца спорту, — расказвае галоўны спецыяліст арганізацыйна-масавага ад-дзела ўпраўлення фізічнай культуры, спорту і турызму Мінгарвыканкама Дзмітрый Кручынін. — Калі і далей надвор’е будзе марозным, то справiмся да канца наступнага тыдня.

Акрамя таго, гэтай зімой у Мінску абсталююць 36 хакейных пляцовак і пракладуць 16 лыжных трас. Таксама будзе працаваць не менш за 100 спецыяльных пунктаў, дзе можна будзе ўзяць зімовы спортінвентар напракат.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter