Скупы плаціць тройчы

Гаспадарка пайшла на выдаткі дзеля якасці кармоў і не прагадала

Механізм высокапрадукцыйны, камп’ютарнае кіраванне дазваляе рэгуляваць шчыльнасць масы згодна вільготнасці. Сена не закрываецца герметычна, як сянаж, а  ўшчыльняецца.

— Ды так, што нават кропля дажджу не пранікне ўнутр «кокана», — удакладняе галоўны аграном Віктар Драчылоўскі. — Корм захоўваецца выдатна, накшталт сушаных грыбоў.

У некаторых гаспадарках новую тэхналогію закладкі сенажу лічаць занадта дарагой. Аднак у ААТ «Нарачанскія зоры» падлічылі: прадукцыйнасць прэса — 100—140 тон у дзень. Каб падвезці да траншэі гэту масу, трэба не менш шасці адзінак тэхнікі. А яшчэ — два падборшчыкі, потым — укатка, трамбоўка. Да таго ж сенаж ва ўпакоўцы па спажыўнасці прыкладна на 20 працэнтаў пераўзыходзіць той, што захоўваецца ў траншэі, практычна не псуецца. У той час як пры адкрыцці ямы 20—30 працэнтаў яго ідзе ў адходы. І калі ўсё гэта сплюсаваць ды ўлічыць надоі, дык  выгадней атрымліваецца. 

А вось працэс корманарыхтоўкі без сучаснай тэхнікі, наадварот, павялічвае затраты. Таму ў гаспадарцы маюць належны камплект машын. Шыроказахопную касілку і граблі («кронаўскія» — вытворчасці Германіі) Віктар Драчылоўскі сам выбіраў на сельскагаспадарчай выставе ў Мінску. Набывалі іх без усялякай растэрміноўкі плацяжоў. Пайшлі на выдаткі. Затое і эфект ёсць. Як і ад «польскай» касілкі. Яна адразу кладзе траву ў валкі. Падвяліцца — і пускай падборшчык. З цыклу выключаюцца граблі. Таксама эканомія.

У ААТ «Сцешыцы» літаральна на днях таксама набылі ў лізінг  айчынны рулонны прэс-падборшчык-абмотчык «Тарнада». Яго кошт — 1 мільярд 600 мільёнаў рублёў, называе ўнушальную лічбу галоўны бухгалтар акцыянернага таварыства Ала Корбіт.

Але, як кажуць, мэта, калі яна значная, заўсёды акупляе сродкі. Якасць кармоў — праблема вельмі актуальная.

У Вілейскім раёне належыць убраць 12800 гектараў траў першага ўкосу, нарыхтаваць 12700 тон сена і 166 тысяч тон сенажу. Скошана больш за 60 працэнтаў. За пагодлівы дзень гаспадаркам Вілейшчыны пад сілу палажыць у валкі да 800 гектараў. Сенажу сельгаспрадпрыемствы ўжо маюць чвэрць запланаванага аб’ёму. 45 працэнтаў да плана нарыхтавана ў плёнку. Высокія тэмпы корманарыхтовак у «Сцешыцах». Тут практычна завершаны першы ўкос. Сярод лідараў таксама «Нарачанскія зоры», філіял «Усходні». Выклікае трывогу адставанне «Стаек», аграфірмы «Ілья», «Новай Любані», паведамілі ў райсельгасупраўленні.

Марыя КУЗАЎКІНА

Фота аўтара

 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter