Сколько женщин было в "Донжуанском списке Короткевича"?

Аб музах пісьменніка і прататыпах гераінь яго твораў малады даследчык Дзяніс Марціновіч расказаў у кнізе “Донжуанскі спіс Караткевіча”

Такім пытаннем задаўся малады крытык, аспірант гістфака БДУ, журналіст Дзяніс Марціновіч і зрабіў спробу запоўніць прабел у звестках пра асабістае жыццё і пачуцці Уладзіміра Караткевіча.
Аб музах пісьменніка і прататыпах гераінь яго твораў малады даследчык расказаў у кнізе “Донжуанскі спіс Караткевіча”, выдадзенай у мінскім выдавецтве “Чатыры чвэрці” ў серыі “Мінскія маладыя галасы”, заснаванай гарадскім аддзяленнем Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Кніга з інтрыгуючай назвай была раскуплена імгненна. Сам аўтар такі ажыятаж тлумачыць проста. У беларускай літаратуры не хапае твораў у жанры літаратурнай біяграфіі. Нам нестае свайго Андрэ Маруа, які быў вядомы літаратурнымі біяграфіямі. Падрабязней пра адкрыцці, што зрабіў Дзяніс у час даследавання, ён сам расказаў карэспандэнту “НГ”.

“Інфраструктура” для пісьменнікаў і паэтаў

Што падштурхнула маладога даследчыка, які нарадзіўся праз два гады пасля смерці пісьменніка, да напісання кнігі пра муз Уладзіміра Караткевіча? Зусім не пагоня за сенсацыйнасцю, як можа падацца на першы погляд. Так атрымалася, што калі Дзяніс быў яшчэ ліцэістам, чытаў адзін за адным два творы Караткевіча — аповесць “У снягах драмае вясна” і раман “Нельга забыць, альбо Леаніды не вернуцца да Зямлі”. У іх дзейнічае гераіня Алёнка. Яна трапляе ў адны і тыя ж сітуацыі. Напрыклад, Алёнка едзе на Дняпро, катаецца з сябрамі на чоўне. Дзянісу падумалася: як так? І з’явілася здагадка: гэтыя ж сітуацыі мелі месца ў жыцці самога Караткевіча, і хлопец стаў вывучаць лісты Караткевіча да свайго сябра Юрыя Гальперына, якія ўдава апошняга перадала ў Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва.

“Нонка”

Нонка Юніцкая — галоўная гераіня аповесці Караткевіча “Лісце каштанаў”. Сябры і знаёмыя пісьменніка сцвярджалі, што твор гэты аўтабіяграфічны. Васіль Быкаў, напрыклад, згадваў пра тое, што “трагічны фінал аповесці ўзяты з жыцця, пабудаваны на аснове канкрэтнага факта”.

“Гэта было першае каханне Караткевіча, — гаворыць Дзяніс. — У аповесці ў адной з сюжэтных ліній — каханне галоўнага героя Васілька Стасевіча і Нонкі Юніцкай. Яны потым бяруць шлюб і жывуць доўга і шчасліва. На мой погляд, менавіта з-за Нонкі Караткевіч паступіў у Кіеўскі ўніверсітэт, бо вельмі жадаў яе знайсці”.

Ніна Молева

А потым Караткевіч закахаўся ў выкладчыцу гісторыі мастацтва  Ніну Молеву, на ўсё тых жа Вышэйшых літаратурных курсах у Маскве, працягвае “экскурсію” па сваёй кнізе Дзяніс. Уся гісторыя іх кахання — у рамане “Нельга забыць”. Агульнапрызнана, што Молева стала прататыпам Ірыны Горавай у рамане “Нельга забыць”. Аднак сама Ніна Міхайлаўна расказвае ў сваіх інтэрв’ю, што ні Караткевіч, ні яна сама не гаварылі адзін аднаму пра свае пачуцці. Між тым даследчыкі творчасці ўпэўнены, што яна наўпрост паўплывала на творчасць пісьменніка.

“Я ўспрымаю Молеву як ракавую жанчыну ў жыцці Караткевіча, — гаворыць Марціновіч. — Кшталту Кармэн у аднайменнай навеле Мерымэ і оперы Бізэ, Настассі Піліпаўны з “Ідыёта” Дастаеўскага. Гераіні вельмі моцныя, цікавыя, неадназначныя”. Зараз Ніне Міхайлаўне 83 гады. Яна плённа працуе, выпускае даследаванні і раманы.

Дзве Алёнкі

“Высветлілася, што гэта былі розныя асобы, — расказвае Дзяніс. — Адна Алёнка — гэта каханне ў Оршы. І, магчыма, яна была самым-самым першым “дзіцячым” каханнем Уладзіміра Сямёнавіча. Яны былі знаёмыя з дзяцінства. Потым была вайна, Караткевіч быў у эвакуацыі, потым з’ехаў вучыцца. У рамане “Нельга забыць” (“Леаніды не вернуцца да Зямлі”) згадваецца, што галоўны герой быў знаёмы з Алёнкай Століч яшчэ ў дзяцінстве. Потым яны доўга не бачыліся і сустрэліся ўжо маладымі людзьмі, закахаліся і вырашылі ўзяць шлюб. Аднак дзяўчына гіне ў аўтакатастрофе. “Любая, ты памятаеш, была вясна. /Вясна на гэтай зямлі? /Проста ў машыну ляцела сасна /У неба ўзняўшы крылы галін”, — напіша потым Караткевіч у паэме “Плошча Маякоўскага”, што была ўключана ў раман”.
Дзяніс Марціновіч расказвае, што спачатку ён, як і любы чытач, успрыняў гэтыя радкі як літаратурны прыём і не болей, але ў час даследавання жыццёвага шляху пісьменніка зразумеў, што гэта — рэальныя факты. Пацвердзілі гэтую здагадку жахлівыя радкі ў лісце Караткевіча да Янкі Брыля (29 лютага 1960 года): “Ведаеце, мне ніколі не шанцавала з вялікім каханнем (...). Два разы прыйшло да мяне сапраўднае. І аднойчы яно загінула падчас аўтакатастрофы на шашы Мінск — Орша”.

Цікава, што Алёнка згадваецца яшчэ ў адным вершы Караткевіча “Балада аб нашэсцях”. У творы расказваецца пра дзяўчыну з Прыдняпроўя, якую захопнікі прынеслі ў ахвяру. Ці мае гэты вобраз сувязь з рэальнай Алёнкай, гэта разгадка яшчэ наперадзе.

С.М.

Такімі ініцыяламі ў лістах Караткевіча да Гальперына пазначаецца дзяўчына, якую пісьменнік кахаў у час вучобы ў Кіеўскім універсітэце. Вобраз гэтай гераіні добра апісваецца ў аповесці “У снягах драмае вясна”, што ўбачыла свет пасля смерці Караткевіча. Дзяніс упэўнены, што вось гэтай С.М. Караткевіч прысвячае зборнік паэзіі “Матчына душа”, старонкі якога літаральна прасякнуты каханнем.
У лістах Гальперыну Караткевіч пісаў: “И была одна в Киеве. (...) Ну я знаю, для других она другая, а для меня та самая. Она была моим хорошим другом”. А праз некаторы час зноў успамінае пра яе: “Еще в университете был влюблен в чудеснейшего человека. То была короткая история: кончилась тем, что нам насплетничали один на одного, было много неприятного, трагического. Ей было тем легче отвернуться от меня, что о моем отношении к ней не знала, в лучшем случае могла лишь догадываться”.

Дзве Алёнкі

“Высветлілася, што гэта былі розныя асобы, — расказвае Дзяніс. — Адна Алёнка — гэта каханне ў Оршы. І, магчыма, яна была самым-самым першым “дзіцячым” каханнем Уладзіміра Сямёнавіча.

Яны былі знаёмыя з дзяцінства. Потым была вайна, Караткевіч быў у эвакуацыі, потым з’ехаў вучыцца. У рамане “Нельга забыць” (“Леаніды не вернуцца да Зямлі”) згадваецца, што галоўны герой быў знаёмы з Алёнкай Століч яшчэ ў дзяцінстве. Потым яны доўга не бачыліся і сустрэліся ўжо маладымі людзьмі, закахаліся і вырашылі ўзяць шлюб. Аднак дзяўчына гіне ў аўтакатастрофе. “Любая, ты памятаеш, была вясна. /Вясна на гэтай зямлі? /Проста ў машыну ляцела сасна /У неба ўзняўшы крылы галін”, — напіша потым Караткевіч у паэме “Плошча Маякоўскага”, што была ўключана ў раман”.
Дзяніс Марціновіч расказвае, што спачатку ён, як і любы чытач, успрыняў гэтыя радкі як літаратурны прыём і не болей, але ў час даследавання жыццёвага шляху пісьменніка зразумеў, што гэта — рэальныя факты. Пацвердзілі гэтую здагадку жахлівыя радкі ў лісце Караткевіча да Янкі Брыля (29 лютага 1960 года): “Ведаеце, мне ніколі не шанцавала з вялікім каханнем (...). Два разы прыйшло да мяне сапраўднае. І аднойчы яно загінула падчас аўтакатастрофы на шашы Мінск — Орша”.

Цікава, што Алёнка згадваецца яшчэ ў адным вершы Караткевіча “Балада аб нашэсцях”. У творы расказваецца пра дзяўчыну з Прыдняпроўя, якую захопнікі прынеслі ў ахвяру. Ці мае гэты вобраз сувязь з рэальнай Алёнкай, гэта разгадка яшчэ наперадзе.

Кацярына Іванаўна

Так звалі настаўніцу літаратуры Караткевіча. Уладзімір пасля вайны пайшоў у восьмы клас. Кацярыне Іванаўне Грыневіч было на той час 28 гадоў. Пра сімпатыі Уладзіміра і настаўніцы ўзгадваюць ва ўспамінах аднакласнікі Караткевіча. Ёсць сведчанні, што Уладзімір Сямёнавіч да канца свайго жыцця з ёй перапісваўся. Дзяніс мяркуе, што тут можна казаць хутчэй пра юначае захапленне, чым пра каханне. Аднак той жа Пушкін уключаў у свой “донжуанскі спіс” жонку Мікалая Карамзіна, якой захапляўся.

Раіса

У 1958 годзе Караткевіч пераехаў у Маскву. Там ён вучыўся на Вышэйшых літаратурных курсах, вышэйшых сцэнарных курсах. Адтуль і “ўзяў” прататып Марыі Крат з “Нельга забыць”. Ёю стала чэчэнская паэтэса Раіса Ахматава. Потым яна стала народнай паэтэсай Чэчэна-Інгушскай АССР, старшынёй Саюза пісьменнікаў, Старшынёй Вярхоўнага Савета Рэспублікі. Караткевіч пра яе піша не вельмі ўхвальна, як пра чалавека вельмі раўнівага, які нават назаляў беспадстаўнай рэўнасцю. Таму іх адносіны былі не вельмі працяглымі. Пра іх Караткевіч піша ў лісце Гальперыну: “Мой милый друг, я страшно люблю свободу, даже от будущей жены буду требовать ее в достаточной степени (не злоупотребляя ею, конечно), но если меня будут глупо ревновать, сковывать, стремиться создать вокруг меня зону пустыни, — развод”.,

Навэла. Натэла. І дзве Валянціны

Пра першых дзвюх асоб згадвае ў сваіх успамінах украінскі пісьменнік Мікалай Амельчанка, калега Караткевіча па курсах. Ён піша пра Навэлу, дзяўчыну-барда, не самую прыгожую, але вельмі цікавую і вельмі інтэлектуальную. “Я знайшоў адзіную дзяўчыну-барда, што была вядомая ў 1960-я гады ў Расіі, — гаворыць Дзяніс. — Гэта Навэла Матвеева. Вядомая расійская паэтэса. Яна жыве зараз у Маскве, але вядзе пустэльны лад жыцця. Мікалай Амельчанка піша і пра грузінскую жанчыну Натэлу, якой Караткевіч вельмі сімпатызаваў. І ўзгадвае пра фотакартку са свайго архіва, дзе Караткевіч і Натэла “зняты ўдваіх побач, нібыта муж і жонка”. Потым у Маскве было летуценнае каханне да Валянціны. Аднак непрацяглае. Пасля апошняга спаткання Караткевіч вярнуўся ў Мінск і напісаў ёй верш “Не хочу упиваться прошедшим...”

Валянцінай звалі і жонку Караткевіча. Выпускніца гістфака БДУ, Валянціна Браніславаўна (дзявочае прозвішча Ватковіч), працавала ў краязнаўчых музеях, абараніла кандыдацкую дысертацыю па археалогіі. Па ўспамінах сяброў Караткевіча “Валянціна стала яму і жонкай, і ахоўніцай, і нянькай, і медсястрой, і лекарам”. Пісьменнік вельмі сумаваў пасля яе заўчаснай смерці і зусім ненадоўга — толькі на год — яе перажыў.

Як любы творчы чалавек, Караткевіч адчуваў неабходнасць у натхненні. Аднак такога “донжуанскага спіса”, як у Пушкіна, у Уладзіміра Сямёнавіча не было. Пералік жаночых імён, тых, што станавіліся прататыпамі гераінь, “донжуанскім” назваў Марціновіч. У яго кнізе расказваецца пра дзесяць жанчын — муз Караткевіча. Але, як упэўнены аўтар, гэты спіс можна працягнуць.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter