Скокнулі вышэй за ўсіх у Еўропе

БЛІСКУЧАЙ перамогай беларускіх спартсменаў закончыўся чэмпіянат Еўропы па скачках на батуце, які праходзіў у Партугаліі.

Залатыя медалі заваявалі выхаванцы віцебскай школы Уладзіслаў Ганчароў і Ганна Гарчанок, а Мікалай Казак, Алег Рабцаў, Яўген Ганковіч, Марына Лонь і Валерыя Масесовая удастоены бронзы. Акрамя таго, Арцём Смірноў разам з гродненцам Арцёмам Жуком  першынствавалі ў сінхронных скачках сярод юніёраў.

Выступленні землякоў па заслугах ацаніў абласны выканаўчы камітэт: Уладзіслаў Ганчароў і Ганна Гарчонак будуць атрымліваць імянную стыпендыю ў памеры 5 мільёнаў 240 тысяч рублёў. Не абыйдзены ўвагай і іншыя медалісты.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter