В стране решены вопросы государственной поддержки строительства жилья для врачей и социальных работников, получающих сверхнормативные пособия

Складальныя квадратнага ўраўнення

Cавет Мiнiстраў унёс змяненнi ў палажэнне аб аднясеннi грамадзян да катэгорыi малазабяспечаных для атрымання дзяржаўнай падтрымкi пры будаўнiцтве або набыццi жылога памяшкання. Адпаведная пастанова Урада афiцыйна апублiкавана на Нацыянальным прававым iнтэрнэт-партале.


Асноўная навацыя тычыцца пастаноўкi медыкаў i сацработнiкаў, якiм выплачваюць надбаўкi за працу з кавiднымi хворымi, на атрыманне дзяржаўнай падтрымкi пры будаўнiцтве альбо набыццi жылля. Змены ўнесены ў сувязi з прававым прабелам, якi дзейнiчаў дагэтуль. У прыватнасцi, гэта тычылася медыкаў-спецыялiстаў, медыцынскiх работнiкаў з сярэдняй медыцынскай адукацыяй, а таксама iншых работнiкаў аховы здароўя, якiя кантактуюць з кавiднымi хворымi i атрымлiваюць дадатковую надбаўку да заработнай платы ў адпаведнасцi з указам № 131. Некаторыя з iх адносяцца да катэгорыi малазабяс-печаных, патлумачыў галоўны спецыялiст юрыдычнага аддзела Мiнiстэрства аховы здароўя Мiкiта Ткачонак:

— Узнiк прававы прабел, якi заключаецца ў тым, што гэтыя работнiкi пры атрыманнi надбаўкi не могуць быць аднесены да катэгорыi малазабяспечаных работнiкаў. I iм пасля атрымання апошняй надбаўкi за працу з кавiднымi хворымi неабходна было чакаць 12 месяцаў i потым зноў звяртацца для атрымання дзяржпадтрымкi.

— Для лiквiдацыi прававога прабелу Мiнiстэрства аховы здароўя сумесна з Мiнбудархiтэктуры, Мiнпрацы i Мiнфiнам у рабочым парадку распрацавала праект аб унясеннi змяненняў у адпаведнае палажэнне. Такiм чынам, работнiкi аховы здароўя, а таксама арганiзацый, якiя аказваюць сацыяльныя паслугi i якiя адносяцца да малазабяспечаных, могуць прэтэндаваць на атрыманне дзяржаўнай падтрымкi, — растлумачыў начальнiк галоўнага ўпраўлення будаўнiцтва i жыллёвай палiтыкi Мiнiстэрства архiтэктуры i будаўнiцтва Уладзiслаў Шапавалаў.

— Для падтрымання матывацыi работнiкаў сiстэмы аховы здароўя i арганiзацый, якiя аказваюць сацыяльныя паслугi ва ўмовах пандэмii, пастановай Савета Мiнiстраў № 350 прадугледжана, што так званыя кавiдныя надбаўкi не ўключаюцца ў сукупны даход сям'i пры вызначэннi права на атрыманне дзяржаўнай падтрымкi пры будаўнiцтве жылля.

Нагадаем, штомесячныя над-баўкi для медыкаў i сацработнiкаў устаноўлены згодна з указамi Прэзiдэнта ад 16 красавiка 2020 года № 131 «Аб матэрыяльным стымуляваннi работнiкаў аховы здароўя» i ад 18 мая 2020 года № 169 «Аб матэрыяльным стымуляваннi работнiкаў арганiзацый, якiя аказваюць сацыяльныя паслугi».

ТЫМ  ЧАСАМ

У студзені – маі ў краіне для грамадзян, якія стаяць на ўліку для паляпшэння жыллёвых умоў, уведзена ў эксплуатацыю больш за 555 тысяч квадратных метраў жылля, або 37 працэнтаў ад агульнага аб’ёму ўведзенага жылля. У тым ліку з выкарыстаннем дзяржаўнай падтрымкі – 405,5 тысячы квадратных метраў. Сёння ў краіне налічваецца больш за 634 тысячы грамадзян, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў. Сёлета плануецца ўзвесці адзін мільён квадратных метраў жылля для гэтай катэгорыі грамадзян.

sichevich@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter