Схапіла за руку... злодзея

Смелая жанчына прадухіліла крадзеж, які намерваўся здзейсніць нецвярозы малады чалавек.

Супрацоўніца Мядзельскага раённага вузла паштовай сувязі прыкмеціла, як малады чалавек запусціў руку ў чужую сумку...

Як высветлілася пазней, кішэннік ужо амаль «прыхапіў» грошы. Але неўзабаве злодзей скеміў, што «спаліўся». Пасля чаго кінуў грошы ля сумкі — ды давай уцякаць... Паштовы работнік схапіла яго за вопратку і некаторы час трымала. Але сілы былі няроўнымі, і маладому чалавеку ўдалося вырвацца. Паштавічка хуценька паведаміла аб здарэнні ў Мядзельскі РАУС. Праз колькі часу зламысніка затрымалі на вуліцы Камсамольскай у райцэнтры.

Аляксандр СЯНЮЦЬ

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter