Сказаць: «Дзякуй!»

Перад пачаткам уборачнай кампаніі шаркаў- шчынская раённая газета “Кліч Радзімы” надрукавала ўмовы працоўнага спаборніцтва камбайнераў і вадзіцеляў на жніве. Так што, акрамя асноўнай зарплаты, пераможцы спабор- ніцтва маюць магчымасць атрымаць прэміі і пачуць словы падзякі ва ўрачыстай абстаноўцы непасрэдна на жніўным полі.

На Віцебшчыне вялікую ўвагу надаюць мерам маральнага і матэрыяльнага заахвочвання ўдзельнікаў жніва

Перад пачаткам уборачнай кампаніі шаркаў- шчынская раённая газета “Кліч Радзімы” надрукавала ўмовы працоўнага спаборніцтва камбайнераў і вадзіцеляў на жніве. Так што, акрамя асноўнай зарплаты, пераможцы спабор- ніцтва маюць магчымасць атрымаць прэміі і пачуць словы падзякі ва ўрачыстай абстаноўцы непасрэдна на жніўным полі.

Першым лідэрам уборачнай кампаніі стаў камбайнер СВК “Жвіранка” Міхаіл Мітчанкаў. На камбайне “Ліда-1300” ён намалаціў звыш 650 тон зерня. А на яго  адвозцы ад камбайнаў перасягнуў тысячны рубеж шафёр гэтай жа гаспадаркі Юрый Павучонак. На аўтамашыне МАЗ-555 ён, мясцовы хлопец, на любым участку работы, як кажуць, б’е рэкорды. Ёсць усе магчымасці ў працаўнікоў хлебнай нівы выйсці на больш высокія рубяжы, бо ўраджайнасць па гаспадарцы самая высокая ў раёне — звыш 31 цэнтнера з гектара. І ўбіраць яшчэ ёсць што.

Павіншаваць з працоўнай перамогай, акрамя старшыні райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Гедыёна Буйкі, прыехаў намеснік старшыні Віцебскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў Віктар Лугаўцоў. Такая ўвага натхніла працаўнікоў на яшчэ большыя, калі так можна сказаць, подзвігі.

Дарэчы, Міхаіл прыехаў у наш раён з  Літвы. Тут знайшоў сваё шчасце, прыжыўся. І на любым участку работ вызначаецца стараннем і вялікай адказнасцю за даручаную справу.

Кацярына СОСНА

НА ЗДЫМКУ: намеснік старшыні Віцебскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў Віктар ЛУГАЎЦОЎ і камбайнер Міхаіл МІТЧАНКАЎ.

Фота аўтара

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter