Источник: Голас Радзiмы
Голас Радзiмы

Святочная акцыя з нагоды 500-годдзя беларускага кнігадрукавання прайшла ў Брытанскай бібліятэцы

Скарынаў след у Лондане

Помнік Ф. Скарыну ля Нацыянальнай бібліятэкі
Як паведаміў намеснік дырэктара НББ Алесь Суша, найбуйнейшая бібліятэка Еўропы ўпершыню стала арганізатарам беларускага мерапрыемства. Быў падпісаны мемарандум аб узаемаразуменні паміж Брытанскай бібліятэкай і Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі, прайшлі юбілейная канферэнцыя, прэзентацыя факсімільнага перавыдання кніжнай спадчыны Ф. Скарыны і яго перадача Брытанскай бібліятэцы. Гасцям паказалі беларускія ўнікальныя выданні са збораў бібліятэкі.

Дасягнута і вельмі важная дамоўленасць: лічбавыя копіі з выданняў Францыска Скарыны, якія зберагаюцца ў Лондане, будуць перададзены ў дар Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. А ініцыявалі ды зладзілі комплексную імпрэзу Амбасада Беларусі у Аб’яднаным Каралеўстве Вялікабрытаніі ды Паўночнай Ірландыі, Брытанская бібліятэка, Нацыянальная бібліятэка Беларусі, а таксама Беларуская бібліятэка і музей імя Францішка Скарыны ў Лондане.

У канферэнцыі паўдзель­нічалі гісто­рыкі-славісты, супра­цоў­нікі абедзвюх біблія­тэк, прадстаўнікі дыпкорпусу, грамадскасці ды СМІ. Усіх вітаў дырэктар Брытанскай бібліятэкі Роўлі Кітынг. Выступілі Амбасадар Беларусі ў Вялікабрытаніі Сяргей Алейнік, дырэктар НББ Раман Матульскі ды яго намеснік, старшыня Міжнароднай аса­цыяцыі бела­русістаў Алесь Суша, куратар фондаў Брытанскай бібліятэкі Крыстафер Енсан, сябра апякунскай рады Беларускай бібліятэкі ў Лондане імя Францішка Скарыны Караліна Мацкевіч.

Голас Радзімы № 13 (3517), чацвер, 30 сакавіка, 2017 у PDF
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter