"Малую подорожную книжицу" Франциска Скорины покажут во Дворце искусства в Минске

11 лістапада ў сталічным Палацы мастацтва (галерэя "Арт-Беларусь")  адбудзецца адкрыццё выставачнага праекта "Шляхамі Скарыны", прысвечанага да 500-годдзя выдання "Малой падарожнай кніжкі" Францыска Скарыны (Вільня, 1522).

artpalace.by


На выставе акрамя арыгінальнага экзэмпляра "Малой падарожнай кніжкі" будуць дэманстравацца факсіміле ўсіх гравюр Францыска Скарыны з іншых яго выданняў – 38 маштабных ілюстрацый, падрыхтаваных да друку Канстанцінам Вашчанкам і Аляксандрам Зінкевічам. Акрамя таго, у экспазіцыі будзе прадстаўлена максімальна дакладная працуючая рэканструкцыя станка Францыска Скарыны, а таксама станкі і механізмы для друку XIX – пачатку XX стагоддзяў, а вялізная карта, створаная па матывах прататыпаў XVI стагоддзя, дазволіць убачыць маршрут вялікага падарожжа Скарыны па Еўропе. Наведвальнікам будзе прапанавана сабраць некалькі вялікіх пазлаў-гравюр нашага асветніка. Задача выставы "Шляхамі Скарыны" – з аднаго боку, пагрузіць гледача ў атмасферу той эпохі, а з другога – паказаць ужо вядомыя творы беларускага гуманіста ў новым выглядзе.

Мерапрыемства праходзіць у рамках абвешчанага ўказам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Года гістарычнай памяці і працягнецца да 15 студзеня.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter