В Национальном центре современных искусств выставлено несколько десятков уникальных произведений из музейного собрания

Скарбы музейнага збору

У Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў экспануецца некалькі дзясяткаў унікальных твораў.

Выстава «30 твораў» знаёміць з найбольш знакавымі работамі, якія былі набыты Нацыянальным цэнтрам сучасных мастацтваў на працягу апошніх пяці гадоў. Сярод іх можна знайсці жывапіс, станковую графіку, скульптуру, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва. У калекцыі ёсць не толькі творы класічнага мастацтва, але і абстрактны экспрэсіянізм, эксперыментальная скульптура. Цікавасць, да прыкладу, выклікаюць скульптуры Канстанціна Селіханава і Генадзя Мурамцава. Генадзь Ільіч зрабіў бюст Васіля Шаранговіча — народнага мастака, заснавальніка Музея сучаснага выяўленчага мастацтва. На выставе таксама экспануюцца графічныя аркушы Паўла Татарнікава, Ганны Ціханавай-Ёрданавай, жывапіс Кацярыны Сумаравай, Валерыя Шкарубы.


 
Фота прадстаўлены арганізатарамі выставы

— Акрамя гэтага, у экспазіцыі прадстаўлены творы лаўрэатаў Нацыянальнай прэміі ў галіне выяўленчага мастацтва — 2017. Можна пазнаёміцца з работамі народнага мастака Уладзіміра Тоўсціка, мастака Сяргея Белавокага, дызайнера Эліны Шындлер, — расказвае куратар выставы Міхаіл Мірашнікоў.

Праект «30 твораў» знаёміць і з работамі аўтараў знакамітай выставы «Віцебск-100». Наведвальнікі атрымаюць асалоду ад творчасці Леаніда Мядзведскага, Віктара Шылко, Міхася Ляўковіча, Яўгена Каробушкіна, Алеся Фалея.

Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў чакае новых арыгінальных аўтарскіх праектаў. Хочацца бачыць прыгожыя работы, якія будуць упісаны ў гісторыю беларускага мастацтва і ўпрыгожаць калекцыю цэнтра.

Прыходзьце і атрымайце асалоду ад работ сучасных аўтараў. Выставачны праект можна ўбачыць да 17 студзеня.


Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter