Скарбнiца Рагнеды ў Заслаўi

У старажытным Заслаўi 21 студзеня адкрыецца свята музыкi

У адзiнаццаты раз у старажытным Заслаўi 21 студзеня адкрыецца свята музыкi, якое ахопiць сабой творы, што гучалi ў беларускiх сядзiбах старажытных часоў i ў канцэртных залах найноўшай гiсторыi. Адноўленыя талентам музыкантаў Нацыянальнага акадэмiчнага канцэртнага аркестра Беларусi i яго кiраўнiка Мiхаiла Фiнберга, гэтыя творы перажываюць цяпер, па сутнасцi, перыяд свайго рэнесансу.

Сёлетнi музычны фэст у Заслаўi адметны майстар-класамi i творчымi сустрэчамi, якiя будуць ладзiць у Заслаўскай музычнай школе лаўрэат мiжнародных i рэспублiканскiх конкурсаў пiянiстка Дар’я Мароз i заслужаны дзеяч мастацтваў, доктар навук, прафесар Уладзiмiр Скараходаў. Тут жа адбудуцца i два канцэрты, першы – «Скарбнiца Рагнеды – славутыя музычныя дынастыi: Агiнскiя, Радзiвiлы, Ельскiя, Карловiчы», другi прысвечаны творчасцi беларускага кампазiтара Дзмiтрыя Лукаса, музыка якога сёння амаль не гучыць.

А на вячэрнiм канцэрце «Лепшыя песнi» аркестр прадставiць сваiх салiстаў-зорак.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter