Віншаванне з Днём Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь i Дзяржаўнага сцяга Рэспублiкi Беларусь

Сiмвалы Дзяржавы


Дарагiя суайчыннiкi!

Сардэчна вiншую вас з Днём Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь i Дзяржаўнага сцяга Рэспублiкi Беларусь.

Герб, сцяг i гiмн увасабляюць iдэалы i прынцыпы нашай маладой суверэннай краiны — мiр, працу, добрасуседства, сацыяльную справядлiвасць, вернасць сваiм духоўным каштоўнасцям i традыцыям.

Гэтыя свяшчэнныя сiмвалы дзяржаўнасцi звязваюць разам усё самае для нас дарагое: гераiчныя здзяйсненнi продкаў, дасягненнi цяперашняга пакалення i тыя вяршынi, якiя дружнай сям’i мiльёнаў беларусаў трэба пакарыць у будучынi.

Гэтая ўрачыстасць напоўнена асаблiвай актуальнасцю i глыбокiм сэнсам, паколькi мы адзначаем яе напярэдаднi важнай гiстарычнай даты — 25–годдзя незалежнасцi Беларусi.

Упэўнены, што гэтыя знакавыя падзеi паслужаць яшчэ большай з’яднанасцi грамадства, росту патрыятычнай свядомасцi i дапамогуць нашаму народу ўпэўнена рухацца па шляху далейшага стварэння i прагрэсу.

Ад усёй душы жадаю вам, дарагiя суграмадзяне, моцнага здароўя, дабрабыту, аптымiзму i плённай дзейнасцi дзеля працвiтання роднай зямлi.

Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь 
Аляксандр Лукашэнка.

Советская Белоруссия № 86 (24968). Суббота, 7 мая 2016
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter