Сiлiчы “пазалацiлi”

Тры памятныя манеты, прысвечаныя рэспублi-канскаму горналыжнаму цэнтру “Сiлiчы” з 28 верасня ўводзiць у абарачэнне Нацыянальны банк Беларусi.
Залатая манета вагой 34,5 грама, адчаканеная тыражом
2 тысячы, будзе каштаваць амаль што 2 мiльёны рублёў. Срэбная i медна-нiкелевая выйдуць накладам па 5 тысяч i абыдуцца нумiзматам адпаведна ў 60—70 тысяч i 6—7 тысяч рублёў.
На манетах адчаканена выява лыжнiка i панарама горналыжнага комплекса. Попыт на беларускiя манеты як сярод айчынных, так i замежных грамадзян у апошнi час толькi ўзрастае. Таму, перакананы ў Нацбанку, манеты не заляжацца.
У цэлым сёлета плануецца выпусцiць звыш 20 памятных манет. Да канца года ў свет выйдуць яшчэ 5—7 манет, у тым лiку прысвечаныя спартыўнай тэме, Рагвалоду i Рагнедзе, геаграфiчнаму помнiку “Дуга Струвэ”.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter