Труба известна белорусам с XII столетия

Сігнальны інструмент

Труба — адзін з найстаражытнейшых музычных інструментаў. Існавала яна і ў Старажытным Егіпце, і ў Старажытнай Грэцыі, і ў Старажытным Кітаі, і ў іншых цывілізацыях і выкарыстоўвалася доўгі час як сігнальны інструмент. З XVII стагоддзя труба пачала ўваходзіць у склад оперных аркестраў, а з сярэдзіны XIX, з вынаходствам механізма вентыляў, стала паўнавартасным інструментам класічнай музыкі.

imgur.com

Беларусам гэты інструмент вядомы з XII стагоддзя. Існавалі трубы медныя і драўляныя. Драўляныя, як піша аўтар кнігі «На чым іграе музыка» Надзея Дзямідава, вырабляліся са ствалоў або кары дрэў розных парод — клёну, арэшыны, сасны, ядлоўцу і іншых. Выкарыстоўваліся спосабы падоўжанага расколу або скручвання стужкі з кары. Трубы маглі быць прамымі, конусападобнымі і з «каленцам» — гэта значыць выгнутымі ў форме сучаснага горна. Трубы вырабляліся вельмі доўгімі — маглі быць даўжынёй і метр, і два, і тры.

У першую чаргу інструменты такога тыпу выкарыстоўваліся паляўнічымі і пастухамі. У народзе казалі: «Дзе былі пастухі, там былі і трубы». І часта называлі трубу пастуховым інструментам. Як адзначае Надзея Дзямідава, у добрага пастуха каровы нават умелі адрозніваць некаторыя трубныя сігналы: «выхадзі ў двор», «збор у стада», «небяспечна». Але запрашалі трубачоў разам з іншымі музыкантамі і на вяселлі, і на іншыя святы. Акрамя таго, труба выкарыстоўвалася падчас некаторых абрадаў. На Палессі, напрыклад, было прынята трубіць у трубы падчас красавання жыта, каб яно таксама «красавала» — гэта значыць, утварыўся колас.

intoclassics.net

mila@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter