Шырэй «Сожскi карагод»!

Гомель  сустрэне  гасцей  грандыёзным  харэаграфiчна-эстрадным  шоу

Гомель  сустрэне  гасцей  грандыёзным  харэаграфiчна-эстрадным  шоу 

У пачатку верасня горад над Сожам у пяты раз прыме ўдзельнiкаў Мiжнароднага фестывалю харэаграфiчнага мастацтва “Сожскi карагод”. Яго правядзенне супадзе з любiмым святам многiх гамяльчан — Днём горада. Як рыхтуецца абласны цэнтр да адметных падзей у сваiм жыццi, якiя сустрэчы чакаюць аматараў мастацтва i прыхiльнiкаў танцавальных рытмаў? Аб гэтым i iншым расказаў “Р” старшыня Гомельскага гарадскога выканаўчага камiтэта Аляксандр БЯЛЯЕЎ (на здымку)

Па iнфармацыi кiраўнiка гарадской выканаўчай улады, сёлетнi фестываль, урачыстае адкрыццё якога адбудзецца на цэнтральным стадыёне Гомеля 12 верасня, у сваiм родзе юбiлейны. Чакаецца, што ў грандыёзным харэаграфiчна-эстрадным шоу прымуць удзел танцоры з Расii, Украiны, Малдовы, Iталii, Польшчы, Лiтвы, Латвii, Эстонii, Швейцарыi. Прыедуць i вядомыя беларускiя калектывы, да прыкладу, Дзяржаўны ансамбль танца Рэспублiкi Беларусь пад кiраўнiцтвам народнага артыста краiны прафесара Валянцiна Дудкевiча. Жаданымi будуць сустрэчы з дэлегацыямi гарадоў-пабрацiмаў Гомеля з Францыi, Шатландыi, Кiтая, Санкт-Пецярбурга… 

Кiраўнiк гарадской улады ўпэўнены, што нямала незабыўных уражанняў атрымаюць гамяльчане i госцi горада, якiя завiтаюць на прэстыжны турнiр па спартыўных бальных танцах на Кубак Гомеля “Залатая рысь”. Значная ўвага на “Сожскiм карагодзе” будзе нададзена брэйк-дансу, творчыя спаборнiцтвы танцавальных калектываў пройдуць таксама ў народна-сцэнiчным i эстрадным жанрах. Парадуюць экзотыкай нацыянальнай танцавальнай культуры прадстаўнiкi народаў Поўначы, убачаць гледачы i iскрамётныя грузiнскiя i малдаўскiя танцы. Цудоўны падарунак падрыхтаваны прыхiльнiкам балета: на фестываль запрошана трупа са славутай “Марыiнкi” (Санкт-Пецярбург). На сцэне Гомельскага драмтэатра расiйскiя артысты пакажуць свае лепшыя балетныя пастаноўкi “Шчаўкунчык” i “Лебядзiнае возера”. 

Вядома, названае, адзначыў Аляксандр Арсенавiч, толькi частка цiкавай i маштабнай святочнай праграмы, якая будзе прапанавана гараджанам i гасцям горада. Пачнецца свята на стадыёне “Цэнтральны”, а прадоўжыцца на плошчах i вулiцах практычна ўсiх раёнаў Гомеля. У Савецкiм — цэнтрам фестывальных дзён стане парк выпускнiкоў, у Навабелiцкiм — свята разгорнецца ў зоне адпачынку “Масцiшча”, у Цэнтральным — асноўныя мерапрыемствы пройдуць каля Лядовага палаца, у Чыгуначным — ўсё сканцэнтруецца ў Сельмашаўскiм мiкрараёне. Не будуць абыдзены ўвагай i жыхары гарадскога пасёлка Касцюкоўка. 

Вядома, як i кожны дбайны гаспадар старанна рыхтуецца да прыходу жаданых гасцей, так i гарадскiя ўлады, прадпрыемствы i ўстановы абласнога цэнтра iмкнуцца да пачатку фестывалю стварыць прываблiвы iмiдж горада, зазначыў Аляксандр Бяляеў. На рэканструкцыю вулiц сёлета накiравана 8 мiльярдаў рублёў. Зараз актыўна iдзе праца над расшырэннем праезнай часткi адной з цэнтральных вулiц Кiрава, будуецца другi мост праз раку Сож. Да свята горада плануецца завяршыць добраўпарадкаванне вулiцы Гагарына, што вядзе да цэнтральнага рынку, а побач з самiм рынкам адкрыць першы ў горадзе сучасны шматузроўневы паркiнг. Вядома ж, значную ўвагу ўдзяляюць гарадскiя ўлады прываблiвай для турыстаў i гасцей жамчужыне нашага горада — Палаца-паркаваму ансамблю, якi з’яўляецца архiтэктурна-дэндралагiчным помнiкам. У паркавай зоне, па словах старшынi гарвыканкома, зараз актыўна вядуцца работы другой чаргi рэканструкцыi, у вынiку якой будзе не толькi па-сучаснаму добраўпарадкаваны сам парк, — аздобiцца плаваючымi фантанамi i атрымае прывабны выгляд Лебядзiны пруд. Нямала зроблена па удасканаленню гасцiнiчна-сервiснага абслугоўвання прыезджых. Прыкметна абноўлена гасцiнiца “Турыст”, нядаўна з умовай захавання асноўнага профiлю перада-дзена прадстаўнiкам прыватнага бiзнесу прывакзальная гасцiнiца “Гомель”, а атрыманыя ад яе продажы сродкi накiруюцца на ператварэнне ў гатэль еўрапейскага ўзроўню гасцiнiчнага комплексу “Сож”, што ў цэнтры горада. 

— Увогуле, пад час правядзення фестывалю мы з гонарам будзем расказваць замежным гасцям аб тым, што Гомель сур’ёзна развiваецца, пацверджаннем таму — значны рост аб’ёмаў жыллёвага будаўнiцтва. Калi ў 2004 го-дзе мы пабудавалi 102 тысячы квадратных метраў жылой плошчы, то сёлета гарадскiм навасёлам будзе здадзена больш як 230 тысяч квадратных метраў. Калi ж зазiрнуць у перспектыву, то да 2012 года маем намер узвесцi — з разлiку адзiн “квадрат” на пражываючага ў горадзе — каля 500 тысяч квадратных метраў жылля ў год, — адзначыў Аляксандр Бяляеў. 

Галоўнае ж, паводле яго слоў, каб V Мiжнародны фестываль харэаграфiчнага мастацтва “Сожскi карагод” i Дзень горада дастойна паслужылi справе развiцця самабытнага мастацтва, далейшаму ўмацаванню добрасуседскiх i сяброўскiх сувязей памiж народамi розных краiн. Каб надоўга засталіся добрыя, яркiя ўспамiны ва ўсiх ўдзельнiкаў i гледачоў. I каб усiм: гарадскiм уладам i гараджанам — гэтыя святы далi новы iмпульс для плённай працы на нiве далейшага развiцця Гомеля. 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter