Шукайце цуды ў сваёй Айчыне!

"Народная газета” запрашае ўсiх грамадзян нашай краiны i ў першую чаргу тых, хто цiкавiцца гiсторыяй Бацькаўшчыны, прыняць удзел у конкурсе - акцыi “НГ” i вызначыць самыя выдатныя славутасці Беларусi

Магiчная лiчба
— Апошнiм часам нярэдка чую: сем цудаў свету. Што канкрэтна адносiцца да гэтых сямi цудаў свету? I чаму лiчыцца, што цудаў менавiта сем?
Мiхась ЛIНКЕВIЧ
На пытаннi чытача адказвае мастацтвазнаўца Алена Бутрымовiч:
— Сярод “сямi цудаў свету” (на лацiнскай мове: septem miracula mundi) — самыя славутыя помнiкi старажытнага свету: Егiпецкiя пiрамiды, Вiсячыя сады Семiрамiды, статуя Зеўса ў Алiмпii, маўзалей у Галiкарнасе, храм Артэмiды ў Эфесе, Александрыйскi маяк i Калос Радоскi. Але чаму сем? Вiдавочна, таму, што ў старажытнасцi i ў першую чаргу на ўсiм Блiзкiм Усходзе, а яшчэ раней у Старажытнай Грэцыi i Рыме лiчбу сем лiчылi поўным, завершаным i дасканалым чыслом, паважалi яго як свяшчэннае чысло бога Апалона. Да таго ж некаторыя першабытныя народы з-за прымхлiвасцi прыпiсвалi лiчбе сем магiчнае значэнне. Успомнiм гiсторыю. Напрыклад, вавiлонская вежа мела сем паверхаў, а Рым быў пабудаваны на сямi ўзгорках. Згодна з iндыйскiм вучэннем, Буда сядзеў пад смакоўнiцай з сямю пладамi. Кiтай i Японiя таксама шанавалi лiчбу сем. У Старажытнай Грэцыi ведалi пра сем мудрацоў. Мабыць, невыпадкова ў тыднi сем дзён, у вясёлцы — сем колераў, у музыцы — сем нот... Сачыненнi аб “Сямi цудах свету” былi даволi папулярнымi ў антычную эпоху. У iх апiсвалiся грандыёзныя з тэхнiчнага пункту гледжання пабудовы i помнiкi мастацтва.
Спiсы самых дзiўных збудаванняў свету пачалi складаць больш за два тысячагоддзi назад. Сярод аўтараў былi i многiя вядомыя гiсторыкi, археолагi, пiсьменнiкi. Зразумела, што кожны з iх прапаноўваў звычайна менавiта сем цудоўных аб’ектаў. Агульнапрызнаны сёння спiс “сямi цудаў свету” склаў, як сцвярджаюць гiсторыкi, грэчаскi паэт Анцiпар Сiдонскi каля 120 года да нашай эры. Натуральна, што ў яго ён уключыў збудаваннi, якiя геаграфiчна знаходзiлiся на тэрыторыi ўсходняга Мiжземнамор’я. Узрост гэтых пабудоў самы розны. У прыватнасцi, Егiпецкiя пiрамiды створаны амаль пяць тысячагоддзяў назад. Вiсячыя сады Семiрамiды з’явiлiся ў Вавiлоне толькi ў VII стагоддзi да нашай эры. Затым стваралiся храм Артэмiды ў Эфесе (VI ст. да н.э.), статуя Зеўса ў Алiмпii (V ст. да н.э.), Маўзалей у Галiкарнасе (IV ст. да н.э.), а ў III стагоддзi да нашай эры з’явiлiся Калос Радоскi i Александрыйскi маяк.
Цiкава, што менавiта егiпецкiя пiрамiды, самыя старажытныя з цудаў свету, захавалiся да нашых дзён. I сёння яны ўражваюць сваёй велiчнасцю. Агульная вага пiрамiды — каля 5,7 мiльёна тон, вышыня — амаль 147 метраў, адзiн бок пiрамiды складае 233 метры (яна займае большую плошчу, чым 9 футбольных палёў).
Iнтэрнет выбiрае новыя цуды свету
ЮНЕСКА цяпер iмкнецца па-новаму вызначыць сем цудаў свету, уключыўшы ў iх лiк, у прыватнасцi, стамбульскi сабор Святой Сафii. Гэты помнiк вiзантыйскага дойлiдства пабудаваны па ўказанню iмператара Юсцiнiяна. Паводле падання, аб неабходнасцi будаўнiцтва гэтага храма Юсцiнiяну паведамiў ангел.
Дарэчы, у Iнтэрнеце таксама вядзецца галасаванне па выбару новых цудаў свету. Апытанне арганiзаваў Фонд новых сямi цудаў свету. Да канца года карыстальнiкi Iнтэрнета вызначаць сем самых выдатных архiтэктурных шэдэўраў. Спачатку наведвальнiкi сайта New Seven Wonders назвалi 77 найбольш яркiх твораў чалавека, затым эксперты скарацiлi гэты спiс да 21 прэтэндэнта. Пакуль што ён выглядае так: Акропаль — Афiны (Грэцыя); Альгамбра — палацавы комплекс у Гранадзе (Iспанiя); Ангкор — храмавы комплекс у Камбоджы; Чычэн-Iца — архiтэктурна-храмавы комплекс народа майя на паўвостраве Юкатан (Мексiка); статуя Хрыста у Рыо-дэ-Жанейра (Бразiлiя); Калiзей — Рым (Iталiя); статуi вострава Пасхi (Чылi); Эйфелева вежа — Парыж (Францыя); Вялiкая Кiтайская сцяна (Кiтай); храм Святой Сафii — Стамбул (Турцыя); храм Кiомiзу — Кiота (Японiя); Крэмль, храм Васiлiя Блажэннага — Масква (Расiя); Мачу-Пiкчу, горад-крэпасць iнкаў (Перу); замак Нойшванштайн (Германiя); старажытны горад Пятра (Iарданiя); пiрамiда ў Гiзе (Егiпет); статуя Свабоды — Нью-Йорк (ЗША); комплекс Стоунхендж (Вялiкабрытанiя); будынак Опернага тэатра — Сiднэй (Аўстралiя); маўзалей Тадж-Махал — Агра (Iндыя); Цiмбукту, архiтэктурны комплекс (Малi). Заўважце, што з класiчнага спiсу сямi цудаў свету ў новы спiс перайшоў адзiны аб’ект, якi захаваўся, — егiпецкая пiрамiда. Але сярод iх ёсць, што натуральна, i набытак расiйскага дойлiдства: Маскоўскi Крэмль i храм Васiлiя Блажэннага.
Цуды цудаў у Дубаi
У Дубаi ўсе сем цудаў свету будуць адноўлены ў натуральную велiчыню. Праект па аднаўленню цудаў свету ўжо зараз называюць самым амбiцыёзным у гiсторыi Арабскiх Эмiратаў.
Нябачны дагэтуль праект нядаўна прадстаўлены ў гэтай краiне i абяцае стаць самым вялiкiм пазнавальна-забаўляльным цэнтрам на Блiзкiм Усходзе. На тэрыторыi комплексу пабудуюць Вялiкiя пiрамiды з Гiзы, Вiсячыя сады Вавiлона, Александрыйскi маяк, Калос Радоскi, храм Артэмiды, статую Зеўса i маўзалей у Галiкарнасе. Да “цудаў свету” далучаюцца i iншыя сусветныя славутасцi: Пiзанская вежа i Тадж-Махал. Акружаць парк будзе Вялiкая Кiтайская сцяна. Прадугледжваецца, што ў Вялiкай пiрамiдзе будуць жылыя апартаменты i офiсы. У Садах Вавiлона з’явяцца буцiкi, кавярнi i рэстараны. Александрыйскi маяк i Тадж-Махал будуць гасцiнiцамi. Эйфелева вежа — жылой рэзiдэнцыяй.
Вось ужо амаль год вядзецца своеасаблiвы агляд расiйскiх цудаў, каб па аналогii з вядомым спiсам “сямi цудаў свету” скласцi цудоўную сямёрку рукатворных дзiвосаў Расii. Сярод найбольш вядомых прэтэндэнтаў часцей за ўсё называюць Троiца-Сергiеву лаўру, Крэмль, “Троiцу” Андрэя Рублёва, Кiжы, Санкт-Пецярбург, Салаўкi, Валаам, Фрэскi Дыянiсiя, Петрадварэц, Сафiйскi сабор ў Ноўгарадзе, Комплекс “Радзiма-мацi”, Мамаеў курган, Храм Хрыста Спасiцеля, дрэйфуючыя станцыi “СП”, Мячэць Кул-Шарыф у Казанi, Маскоўскае метро, Рускую матрошку.
Дарэчы
Час ад часу з’яўляюцца кандыдаты на званне “восьмага цуда свету”. Такiмi называлi, напрыклад, i тунэль пад Ла-Маншам, i Оперны тэатр у Сiднэi, i Асуанскую плацiну, i Касмiчны цэнтр Кенэдзi...
Акрамя таго, складаюцца i некаторыя рэгiянальныя сямёркi цудаў. Напрыклад, у Вялiкабрытанii з гэтай мэтай некалькi гадоў назад было праведзена апытанне больш як дзвюх з паловай тысяч грамадзян, якiя пражываюць у розных раёнах краiны. Па яго вынiках была вызначана сямёрка самых знакамiтых славутасцей гэтай краiны. Першае месца ў рэйтынгу занялi будынак брытанскага парламента i гадзiннiкавая вежа Бiг Бэн. Лаўрэатамi таксама сталi Стоунхендж, Вiндзорскi замак, аранжарэя “Райскi сад”, Кафедральны сабор у Йорку, Сцяна iмператара Адрыяна i кола агляду “Вока Лондана”.

Семь чудаў Беларусі

А чаму б i не? Паняцце “сем цудаў свету” агульнавядома i ўвайшло ва ўсе энцыклапедычныя выданнi, да таго ж спiсы па аналогii з вядомай сямёркай “цудаў свету” ўжо маюцца ў многiх краiнах. А вось сем “цудаў Беларусi” да гэтага часу не зацвердзiлiся. Няўжо дастойных аб’ектаў не хапае? Цi, можа, пра многае цудоўнае мы сапраўды мала ведаем? Але беларуская зямля заўсёды была i застаецца багатай на таленты, iдэi, здзяйсненнi. Сярод яе рукатворных славутасцей нямала тых, якiя з поўным правам можна аднесцi да цудаў. На наш погляд, у краiне хапае месцаў і святыняў, якiя сталi сiмваламi велiчы Беларусi, па якiх нас пазнаюць на мiжнароднай арэне. Наўмысна не называем гэтыя аб’екты нашай спадчыны — прыроднай, матэрыяльнай, духоўнай, а прапануем зрабiць тое вам, нашы шаноўныя чытачы.
У тым ёсць свая логiка: каму як не чытачам “Народнай газеты” — самым зацiкаўленым, самым дасведчаным — вызначыць беларускую “сямёрку цудаў”? Запрашаем прыняць удзел у конкурсе-акцыi ўсiх жадаючых: чытачоў “НГ”, энцыклапедыстаў i проста знаўцаў сваёй Айчыны, школьнiкаў i студэнтаў, гiсторыкаў i мастацтвазнаўцаў, архiтэктараў i падарожнiкаў. Прысылайце на конкурс “Сем цудаў Беларусi” вашы заяўкi, абгрунтаваннi, кароткiя прадстаўленнi. Па вынiках гэтай акцыi будзе складзены спiс беларускiх цудаў. Пра кожны з iх будзе падрабязна расказана на старонках “Народнай газеты”.

 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter