У Шклоўскім раёне 4-5 ліпеня адбудзецца яскравае купальскае свята

Шукайце папараць-кветку ў Александрыі

У Шклоўскім раёне 4-5 ліпеня адбудзецца яскравае купальскае свята.



У шосты раз на маляўнічым беразе Дняпра аграгарадок Александрыя збірае сяброў, якія з’едуцца сюды не толькі з усіх куткоў Беларусі. Чакаюць дзясяткі тысяч гасцей з Балгарыі, Расіі, Украіны і іншых краін.

У гэтым годзе арганізатары свята зрабілі акцэнт на моладзі. І гэта зразумела — 2015 год аб’яўлены ў нас Годам моладзі. У прыватнасці, цікавай абяцае быць выстаўка “Нашы ідэі табе, Беларусь!”, святочная праграма “Маладосць. Традыцыі. Будучыня”, купальскае мікс-шоу “Васільковае лета”. Але ж тут хопіць забаў для ўсіх — і для малых, і для старых.

Асноўныя мерапрыемствы пачнуцца 4 ліпеня з адкрыцця выстаўкі-кірмашу “Каля дняпроўскіх вод — зноў купальскі карагод”. Запланавана работа творчых пляцовак: міжнароднага музычна-спартыўнага свята “Вялікая бард-рыбалка” і абласнога этапу рэспубліканскага сямейнага сельскагаспадарчага праекта “Уладар вёскі”. Таксама ў праграме — майстар-класы па традыцыйных рамёствах, канцэрты, гульні. Яркай кульмінацыяй першага дня стане прэм’ера мюзікла “Папараць-кветка” з удзелам зорак беларускай і расійскай эстрады.

У другі дзень на галоўнай сцэнічнай пляцоўцы адбудзецца ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання перадавікоў аграпрамысловага комплексу Магілёўскай вобласці. А потым распачнецца святочны канцэрт Кацярыны Шаўрынай і Ігара Карнелюка.

Дарэчы, Беларуская чыгунка прызначыла на 4—5 ліпеня дадатковыя цягнікі для перавозкі ўдзельнікаў і гасцей гэтага свята.

mila@sb.by
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter