Шукайце ў касах

Распачаты продаж квіткоў на ліпеньскі «Славянскі базар»

Распачаты продаж квіткоў на «Славянскі базар».

Набыць іх можна ў чатырохстах касах па ўсёй краіне. Прычым як за наяўны, так і за безнаяўны разлік. Тым, хто не хоча стаяць у чарзе, варта скарыстаць для гэтых мэт Інтэрнэт. І зазірнуць на такія сайты, як www.ticketpro.by і www.kvitki.by. Дарэчы, купіць «кантрамаркі» праз Сусветную павуціну можна не толькі ў Беларусі, але і ў Расіі, Украіне, Літве, Латвіі, Эстоніі, Польшчы, Балгарыі, Харватыі, Італіі, Славеніі, Германіі, Чэхіі, Грэцыі, Венгрыі, Канадзе, ЗША, Чылі, Кітаі, Індыі, Малайзіі.

— З панядзелка ўжо рэалізуюць квіткі на мерапрыемствы, якія пройдуць у Летнім амфітэатры, — расказваюць у дырэкцыі фестывалю. — Прычым, нягледзячы на тое, што набыць іх можна праз Ітэрнэт, каля некаторых гарадскіх кас людзі пачалі збірацца з шасці раніцы. У чэргах стаіць прыблізна па 90 чалавек.

Прадаваць білеты на мерапрыемствы, якія пройдуць на іншых пляцоўках фестывалю, пачнуць з 3 чэрвеня.

Што датычыцца цэн, то традыцыйна даражэй за ўсе абыдуцца квіткі на ўрачыстае адкрыццё фестывалю. Іх кошт складае ад 450 да 980 тысяч рублёў.

Трапіць на цырымонію закрыцця можна за 380—650 тысяч рублёў, а на конкурс выканаўцаў эстраднай песні — за 50—120 тысяч рублёў.

У гэтым годзе «Славянскі базар» пройдзе з 11-га по 15 ліпеня. За гэты час на галоўнай сцэнічнай пляцоўцы віцебскага форуму будзе арганізавана 18 канцэртаў.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter