Шукаў-шукаў мужык жонку...

Удзельнікі яго з задавальненнем гастралююць. І што толькі не наведваюць — дамы сацыяльных паслуг, маланаселеныя мястэчкі, дзе «Беларускія ўзоры» самыя жаданыя госці. — У вёсках заўжды збіраецца шмат слухачоў. Яны рассаджваюцца на лавачках, а каму месца не хапіла, згодны нават стоячы прысутнічаць на канцэрце, — расказвае кіраўнік ансамбля Кацярына РУЦКАЯ. — І ўсе атрымліваюць асалоду ад пачутых песень.

Ансамбль «Беларускія ўзоры» з канцэртамі аб’ехаў кожную вёсачку

Удзельнікі яго з задавальненнем гастралююць. І што толькі не наведваюць — дамы сацыяльных паслуг, маланаселеныя мястэчкі, дзе «Беларускія ўзоры» самыя жаданыя госці. — У вёсках заўжды збіраецца шмат слухачоў. Яны рассаджваюцца на лавачках, а каму месца не хапіла, згодны нават стоячы прысутнічаць на канцэрце, — расказвае кіраўнік ансамбля Кацярына РУЦКАЯ. — І ўсе атрымліваюць асалоду ад пачутых песень.

Асноўная адметнасць калектыву ў тым, што ён — сапраўды сяброўскі. І сяброўства заснавана не толькі на карпаратыўнасці стасункаў. Удзельнікі ансамбля імкнуцца быць бліжэй да слухачоў. Выконваюць не толькі вядомыя кампазіцыі, але і тыя, што ўласцівы менавіта Нараўлянскаму краю, пэўнай вёсачцы.

Песня «Калючая ружа» з вёскі Дзямідаў, напрыклад, кампазіцыя пра нераздзеленае каханне дзяўчыны да хлопца. Яе выконвае Святлана Яршова, кампазіцыю адаптаваў баяніст Аляксандр Панаід, які раней працаваў у Дзямідаўскім клубе і збіраў музычны фальклор.

З той жа вёскі Дзямідаў «Беларускія ўзоры» запазычылі «Шукае мужык жонку». Танчыла жонка на вяселлі — і не вярнулася дадому на наступны дзень. Мужык шукаў-шукаў знікнуўшую, але не знайшоў. Паабяцаў адлупцаваць. Спужалася жонка, не хоча зусім вяртацца дадому. Праз некаторы час гаспадар засумаваў без каханай, сціхла злосць да яе. Вярнулася жонка дадому, бо без яе мужык не пражыве...

— Калі салісты спяваюць, то абавязкова імправізуюць перад гледачамі дзеянне, што ў песні адбываецца, — расказвае Кацярына Руцкая. — І ўсё гэта — пад акампанемент народных інструментаў — баяна, цымбалаў, балалайкі.

У рэпертуары «Беларускіх узораў» — дзясяткі розных песень. Сярод іх — жартоўныя, аўтарскія, абрадавыя. З імі ансамбль народнай музыкі і песні пабываў на канцэртах у Мазыры, Тураве, Ляскавічах, Оўручы (Украіна). За ініцыятыўную дзейнасць па прапагандзе музычна-песеннага мастацтва атрымаў шэраг узнагарод аддзела культуры Нараўлянскага райвыканкама, шматлікія граматы абласнога ўпраўлення культуры.

— Вы выступалі на многіх святах — і раённых, і абласных. І заўсёды паспяхова. А перад якой публікай больш падабалася спяваць? — пацікавіліся мы ў салістаў «Беларускіх узораў».

— Больш за ўсіх нам блізкая па духу вясковая публіка. Сяляне слухаюць з задавальненнем і шчырасцю, якой нідзе няма, — адказваюць спевакі.

Канстанцін КАВАЛЁЎ, «БН»

Фота  аўтара

 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter