Штодзень – 30 гектараў

Плошча іх склала 7050 гектараў. Спяшаліся аграрыі, каб хутчэй прыступіць да сяўбы кукурузы. Сёлета плошча палеткаў «каралевы палёў» павялічана ў гаспадарках раёна да 6280 гектараў, у тым ліку на зерне — 1700 гектараў.

Да першамая механізатары Бярэзінскага раёна справіліся з сяўбой ранніх зерневых і бабовых культур.

Плошча іх склала 7050 гектараў. Спяшаліся аграрыі, каб хутчэй прыступіць да сяўбы кукурузы. Сёлета плошча палеткаў «каралевы палёў» павялічана ў гаспадарках раёна да 6280 гектараў, у тым ліку на зерне — 1700 гектараў.

Самыя вялікія палеткі ў раёне пад гэтую кармавую культуру адводзяцца ў адкрытым акцыянерным таварыстве «Бярэзінскі», якое спецыялізуецца на вырошчванні буйной рагатай жывёлы, — 1500 гектараў.

Адным з першых на поле выехаў са сваёй сеялкай «Ферабокс» Мікалай Данільчанка (на здымку). Яму даручана сеяць кукурузу на зерне. Штодзень вопытны і добрасумленны трактарыст засявае гібрыдамі нямецкай селекцыі да 30 гектараў.

Штогод гаспадарка з мэтай нарошчвання кармавой базы павялічвае плошчы пад гэтую культуру. Аднак, як і раней, работы будуць скончаны своечасова — 5 мая.

Высокія тэмпы і якасць работ забяспечвае трактарысту належная падрыхтоўка глебы. Тут на дапамогу яму прыйшоў механізатар ДПУП «Бярэзінская Агратэхніка» Віталій Фурс, які прадыскаваў менш чым за два дні 108 гектараў глебы.

Мілана ТРАПЯНОК. Фота Алены ГРОМАВАЙ

 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter