Што ёсць прыгожае

Аўтарства верша пад назвай «Прыгожы чалавек»належыць вядомаму беларускаму паэту Петрусю Броўку. Твор зусім нескладаны па змесце, але міжволі прымушае задумацца аб нашым, часам такім розным, успрыняцці разумення прыгажосці.
Аўтарства верша пад назвай «Прыгожы чалавек»належыць вядомаму беларускаму паэту Петрусю Броўку. Твор зусім нескладаны па змесце, але міжволі прымушае задумацца аб нашым, часам такім розным, успрыняцці разумення прыгажосці.

Ва ўсiх свой густ. Спрачацца можам,
Iсцi да згоды пакрысе,
Але на тым, што ёсць прыгожа,
Часцей згаджаемся мы ўсе.
Што мерай вымярэння служыць?
Няма адзiнай меры тут.
Бывае так: сiвы, нядужы...
— Якi прыгожы! — кажа люд.
Глядзiш — з нябёс не рваў ён зорак,
Маўчун, цiхоня цэлы век.
Мы ж прыглядаемся, гаворым:
— Якi прыгожы чалавек!
Бывае ж так —
Глядзiш, красуня
Размалявана, што бяда,
А хто спазнае, толькi сплюне
I адвярнецца, бо брыда!
Мы аб прыгожым заўжды марым,
Але да нас да ўсiх дайшло:
Прыгожыя — не толькi тварам,
А тыя, ў кiм душы святло.

А цяпер параўнайце тэкст верша ў перакладзе на рускую мову, які зрабіў Сяргей Грахоўскі:

Когда о красоте мы судим,
У каждого особый вкус.
Тут нелегко бывает людям
Бесспорный заключить союз.
Но мы порой кончаем споры,
Различье мнений примирив.
Вот человек, седой и хворый,
А все согласны: — Он красив!
Другой, хоть с виду неприметен,
И тих, и скромен весь свой век,
Мы на вопрос о нем ответим:
— Прекрасен этот человек!
Вот парфюмерной красотою
Сверкая, женщина идет.
Но, сердце разглядев пустое,
«Уродство», — говорит народ.
Черты лица... Порой мы судим
По ним о мере красоты.
Но все равно дороже людям
Душевной щедрости черты.


Рубрыку вядзе Мікалай ДУБОВІК
dubovik@sb.by
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
3.13
Загрузка...
Новости