Што там, у канцы тунэля?

Пад Брэсцкім вакзалам знайшлі падземны ход, заліты вадой

Пад Брэсцкім вакзалам знайшлі падземны ход.

У час будаўнічых работ непадалёку ад пешаходнага моста пад зямлёй працоўныя ўбачылі таямнічы ход: напалову круглы, абкладзены цэглай і са скляпеннем. На жаль, тунэль заліты вадой, таму патрапіць у яго цяпер немагчыма.

Паводле адной з версій, гэта ход у Брэсцкую крэпасць, паводле другой — частка дрэнажнай сістэмы. Супрацоўнік музея Брэсцкага вакзала Сава Шпудзейка мяркуе, што знаходка — канал для грунтовых вод, бо станцыю ў свой час будавалі на балоцістай мясцовасці.

Дарэчы, непадалёку ад прыгараднага вакзала ў час рамонту раскапалі яшчэ адзін цагляны калодзеж са скобамі, па якім можна спусціцца ўніз. Гэтага, аднак, не зробіш, бо калодзеж засыпала шчэбнем. 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter