Што рабіць і хто вінаваты?

Бібліятэкі папраўчых устаноў гэтымі днямі папоўніліся класікай

Бібліятэкі папраўчых устаноў папоўніліся класікай.

Больш за тысячу кніг перадалі для зняволеных прадстаўнікі пракуратуры.

— Мастацкую літаратуру супрацоўнікі збіралі з асабістых бібліятэк, — паведамілі ў прэс-службе пракуратуры Гродзенскай вобласці. — Да акцыі прымкнуў Гродзенскі камбінат будаўнічых матэрыялаў, работнікі якога перадалі больш за 500 кніг.

Сярод выданняў, прызначаных асуджаным, руская і замежная класіка, навукова-пазнавальная і навукова-папулярная літаратура. Ёсць творы Пушкіна, Талстога, Дастаеўскага, Дзюма, Жуля Верна, поўны збор твораў Максіма Горкага, Чарнышэўскага.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter