Што напісана пяром...

Чарговая рада Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага Саюза журналістаў атрымалася і ўрачыстай, і плённай. Старшыня праўлення рады, галоўны рэдактар абласной газеты “Віцебскі рабочы” Уладзімір Раманоўскі павіншаваў з юбілеем намесніка рэдактара сенненскай раённай газеты “Голас Сенненшчыны” Маргарыту Астапчык. Ёй уручылі ганаровыя граматы абласной аргані-зацыі БСЖ і Міністэрства інфармацыі РБ. Далей Уладзімір Раманоўскі паведаміў, што некалькі гадоў назад у сродках масавай інфармацыі беларускай поўначы налічвалася звыш трох соцень журналiстаў, а цяпер – 220.
Чарговая рада Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага Саюза журналістаў атрымалася і ўрачыстай, і плённай. Старшыня праўлення рады, галоўны рэдактар абласной газеты “Віцебскі рабочы” Уладзімір Раманоўскі павіншаваў з юбілеем намесніка рэдактара сенненскай раённай газеты “Голас Сенненшчыны” Маргарыту Астапчык. Ёй уручылі ганаровыя граматы абласной аргані-зацыі БСЖ і Міністэрства інфармацыі РБ. Далей Уладзімір Раманоўскі паведаміў, што некалькі гадоў назад у сродках масавай інфармацыі беларускай поўначы налічвалася звыш трох соцень журналiстаў, а цяпер – 220. Пэўныя надзеі абласная ўлада і старэйшыя калегі-журналісты ўскладаюць на Віцебскі дзяржаўны універсі-тэт. Некалькі гадоў назад на філалагічным факультэце адкрылася аддзяленне газетнай работы. Гэткі своеасаблівы “журфак” для падрыхтоўкі кадраў у раённыя газеты вобласці. Ініцыятыва пайшла не ад добрага жыцця. Выпускнікі факультэта журналістыкі Белдзяржуніверсітэта не жадаюць ехаць не толькі ў раённыя рэдакцыі, а нават у гарады, як Орша, Полацк. Таму давялося адкрываць уласную кузню кадраў. Абмеркаванне жыццёвых і творчых праблем скіроўвалася да так званага чалавечага фактару. У вобласці сапраўды творчыя таленавітыя людзі не выпадаюць з поля зроку. За лёсам кожнага (часам яны бываюць супярэч-лівыя і нават драматычныя) назіраюць старэйшыя калегі. Дастойных не абыходзяць узнагародамі.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter