Што ні акт, то прэм’ера

Ражджэственскі оперны форум пройдзе з 10-га па 15 снежня

Сёлета Мінскі міжнародны Ражджэственскі оперны форум пройдзе з 10-га па 15 снежня. У чацвёрты раз у сталіцы збяруцца артысты з розных тэатраў свету, свае прэм’еры прапануе і Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь.

Адкрые фестываль прэм’ера «Лятучага галандца» ў пастаноўцы Ханса-Ёахіма Фрая з Германіі. Наогул, сярод гасцей будзе нямала гучных імён. Напрыклад, у спектаклі «Турандот» партыю Калафа выканае саліст Марыінскага тэатра заслужаны артыст Расіі, народны артыст Татарстана Ахмед Агадзі. Гала-канцэрт зорак сусветнай оперы збярэ выдатных выканаўцаў з Грузіі, Украіны, Расіі, Азербайджана, Узбекістана, Казахстана, Літвы, Чэхіі і іншых краін.

Беларусы абяцаюць некалькі прэм’ер. Пераважна гэта аднаактныя спектаклі. Галоўны рэжысёр Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі Міхаіл Панджавідзэ прапануе «Чалавечы голас» і «Тэлефон», а Наталля Кузмянкова — «Дырэктар тэатра» і «Спачатку музыка, потым словы».

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter