Што льнокамбінату дрэнна, тое іншым нельга?

На Витебщине поставили своеобразный сельскохозяйственный рекорд

Сёлета льнозаводы Віцебшчыны пры неверагодна складаных умовах надвор’я здолелі не толькі своечасова сабраць увесь ураджай, але і паставіць своеасаблівы рэкорд: нарыхтавана 40,7 тысячы тон ільнотрасты, што амаль на 6,5 тысячы больш леташняга.

Фенаменальны ў гэтым прыклад ААТ “Мосарскі льнозавод” Глыбоцкага раёна.  Палеткі паўночнага шоўку павялічаны на 150 гектараў і даведзены да 800. Прычым увесь даўгунец прадпрыемства вырошчвала само. Каб застрахавацца ад непрыемнасцяў, дырэктар Віктар Кейзік нарасціў тэхнічную магутнасць мехатрада. У прыватнасці, у гаспадарках суседняга, Шаркаўшчынскага раёна, якія раней займаліся даўгунцом, сабралі і адрамантавалі 7 прэс-падборшчыкаў. Загадзя паставілі на лінейку гатоўнасці льнокамбайны. А раён па распараджэнню старшыні Глыбоцкага райвыканкама Алега Морхата выдзеліў  на ўборку дадаткова 10 трактараў.

Нельга не абысці і арганізацыю працы.  Кейзік не “тапіў” тэхніку  ў гразі і не марнаваў прадукцыю. Але без дзяжурства на полі не абышлося. Здаралася, пачыналі і ў 4 гадзіны вечара, а калі выдаваўся  рэдкі сонечны дзень, аддавалі яму ўсё спаўна. Да сотні рулонаў тады выдавалі за змену прэс-падборшчыкамі механізатары Аляксандр Улаховіч і  Дзмітрый Мурзіч. У выніку нарыхтавана 3255 тон ільнотрасты, або 40,7 цэнтнера з гектара. Лепшы вынік па вобласці. Поспех тым больш важкі, што на Мосарскім ільнозаводзе, у адрозненне ад іншых, калектыў толькі за свае сродкі капітальна рамонтуе абсталяванне,  набывае паліва і ўгнаенні.

Забеспячэнне сыравінай звыш нормы дазволіла масарчанам арганізаваць трэцюю змену, і завод за апошнія дзесяць год упершыню  будзе  працаваць кругласутачна.

Але тут нечакана паўстала праблема рэалізацыі. Раней прадукцыю можна было збываць у розныя адрасы і нават за мяжу. Цяпер жа — толькі на Аршанскі льнокамбінат. Аднак у сувязі з частымі дажджамі частка сыравіны месцамі мае рыжаватае адценне. Такую льнокамбінат не бярэ. У сувязі з гэтым пачынаюць узнікаць цяжкасці з выплатай зарплаты і з набыццём гаручага для ўздыму зябліва пад будучы ўраджай.

Дырэктар ААТ “Віцебскабллён” Таццяна Ярома пагаджаецца, што сітуацыя сапраўды парадаксальная: пераменлівае надвор’е паспрыяла таму, што льновалакно мае сапраўды рознае каляровае адценне: камбінату такая сыравіна не патрэбна, але і завод у сваю чаргу не можа яе рэалізаваць іншым пакупнікам, пакуль не будзе выкананы дзяржзаказ, які, дарэчы, павялічаны сёлета ў два разы.

Як быццам выйсце ёсць: калі камбінат адмовіўся ад валакна, то рэспубліканская камісія падпісвае адпаведны дакумент-дазвол, і прадавец рэалізоўвае таму, каму захоча. Толькі справа ў тым, што такія паперы ніхто пакуль што не падпісвае. Вось і ездзіць завадскі транспарт з сыравінай у Оршу і назад, несучы страты. Ці па-дзяржаўнаму гэта?!

У адрозненне ад масарчан на Арэхаўскім ільнозаводзе Аршанскага раёна  два гады таму праведзена поўная мадэрнізацыя, устаноўлена высокапрадукцыйная лінія. Перамены закранулі не толькі вытворчасць ільновалакна, але і вырошчванне самога даўгунцу — набыты самаходныя льноцерабілкі, абварочвацелі льнотрасты. Каб загрузіць новыя лініі  сыравінай, кіраўніцтва прадпрыемства пайшло на  рэзкае  павелічэнне пасяўных плошчаў: з леташніх 1680 гектараў  да 2225 сёлетніх. Нягледзячы на тое, што 344 гектары давялося спісаць з-за засухі, сабраны нядрэнны ўраджай, больш за 7 тысяч тон ільнотрасты, а з улікам РУП “Інстытут ільна” і сельгаспрадпрыемства “Смальяны”  —  8200 тон.

Але і тут не без праблем. Дырэктар ільнозавода Антон Чэрвінскі скардзіцца, што аднаму прадпрыемству — раней лён у раёне сеялі 4—5 гаспадарак — амаль неверагодна ўкласціся ў аптымальныя тэрміны ўборкі і тым самым захаваць якасць сыравіны. Узнікаюць і пытанні з насеннем. Яго прадпрыемству трэба нарыхтаваць больш за 400 тон. Для гэтага пасля церабілак  неабходна пускаць  абварочвацелі-ачосвацелі. А іх жа толькі два, хаця патрэбна не менш сямі…

saulich@bk.ru
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Версия для печати
Заполните форму или Авторизуйтесь
 
*
 
 
 
*
 
Написать сообщение …Загрузить файлы?