“Што Казанская пакажа, тое і зіма скажа”

Сёння ў праваслаўных свята Казанскай Божай Маці — адно з найбольш шануемых у народзе, асабліва там, дзе ікона з’явілася цудоўным чынам, ці там, дзе знаходзіцца дакладная копія з яе (спіс). У гэты дзень пасля святочнага набажэнства ў храме людзі наведвалі адзін аднаго, накрываўся багаты стол. Казанскую маглі святкаваць некалькі дзён: наладжвалі кірмашы і братчыны, моладзь спявала песні і вадзіла карагоды.

Лічылася, што ў гэты дзень раса, сабраная на світанні, валодае лекавымі якасцямі. Асабліва каштоўнай яна лічылася для лячэння захворванняў вачэй. Сабранай  на тонкабраную тканіну расой выціралі хворыя вочы і чыталі замову: “Першым разам, добрым часам. Госпаду Богу памалюся, святой Казанскай Маці пакланюся. І прашу я твае вялікай міласьці, Матка Прачыстая: ачысьці рабу Божаму (імя) быстры вочкі, штоб яно ў вачах ня калола, ня парола, ня смаліла, ня паліла, ня шчымела, ня гуло і галавы не ламіла.”
l Гэты дзень лічыўся адным з самых спрыяльных для шлюбу. І калі ён прыпадаў на нядзелю, абавязкова ладзілі вяселлі. Паўсюдна лічылася: “Хто на Казанскую ажэніцца, шчаслівым будзе”.
l У гэты дзень ушаноўваўся святы Пракоп, якога ў народзе звалі “Жнец”. Казалі: “Пракоп-летні жніво распачынае”. Рабілі першы зажын жыта. Каб быць з ураджаем, жанчыны, калі зажыналі першыя каласы, казалі так: “Стань, мой сноп, на тысячу коп!”.
l Першы сноп, які звалі “дзедам”, перавязвалі чырвоным поясам, прыносілі ў хату і ставілі ў чырвоны кут як сімвал дабрабыту, пладаноснасці і прыбытку ў хаце.
l Назіралі: “Калі на Казанскую чарніцы саспелі, то хутка саспее і жыта”.
l Гэты дзень таксама называлі “мядзведжым днём”. Лічылася, што святы Пракоп ахоўвае людзей ад мядзведзя, таму неабходна было задобрыць ляснога гаспадара, каб ён добра ставіўся да людзей і хатняй жывёлы на працягу ўсяго года. Для гэтага варылі кашу з кукурузы ці аўса і пакідалі на ноч для госця — мядзведзя.
Таксама ў гэты дзень неабходна было абавязкова палоць грады. Лічылася, што той, хто у гэты дзень выпале ўсе грады, захавае свой агарод ад пустазелля.
У гэты дзень варажылі на надвор’е: што летняя Казанская пакажа, тое і зіма скажа.
Калі стаіць спякотнае надвор’е на Казанскую, то ціха будзе і ў сенакос, і ў жніво.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter