Што? Дзе? Калі?

У праграме трэцяга Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі
У праграме трэцяга Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі, які пройдзе 7-8 чэрвеня, магчымыя некаторыя змены. Але курс на ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва, які выбіраюць яго ўдзельнікі, не зменіцца ні пры якім надвор’і.  

Ад арганізатараў Форуму ў рэдакцыю часопіса “Беларусь. Belarus” паступіла яго праграма. На час здачы спецвыпуску ў друк у ёй яшчэ ёсць прыпіскі: “удакладняецца”. Гэта датычыцца, у прыватнасці, месцаў работы секцый. Мы ж прапануем вам звярнуць увагу на своеасаблівую “дарожную карту” мінскіх падзей у цэлым, асабліва не ўнікаючы ў яе дэталі.

Такім чынам, месца сустрэчы ўдзельнікаў і гасцей форуму — Мінск. Прыбыццё — 6 чэрвеня, размяшчэнне плануецца ў гасцініцах “Прэзідэнт-гатэль” (вул. Кірава, 18) і “Мінск” (пр. Незалежнасці, 11)



7.06 У першы дзень Форуму з 9 да 10 гадзін у “Прэзідэнт-гатэлі”, у Круглай зале перагавораў пройдзе трэцяе пасяджэнне Міжпарламенцкай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і Савета Федэрацыі Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі па міжрэгіянальным супрацоўніцтве. З 10 да 11 гадзін у гэтым жа гатэлі ў фае канферэнц-паверха адбудзецца рэгістрацыя ўдзельнікаў Форуму.

Далей адводзіцца паўгадзіны на дарогу да месцаў правядзення секцыйных пасяджэнняў. Звяртаем увагу: адна з секцый будзе працаваць у горадзе Нясвіжы, а гэта — больш за 120 кіламетраў ад Мінска. Усяго на Форуме арганізуецца работа 9 секцый. Плануецца, што да 13.30 дыскусіі, абмен думкамі ў секцыях, а таксама азнаямленне з аб’ектамі сацыяльна-гуманітарнай сферы і арганізацыямі прамысловасці завершацца, і будзе абед — у месцах правядзення секцыйных пасяджэнняў: з 13.30 да 14.30.

Адразу пасля абеду ўдзельнікі Форуму паедуць да месца правядзення выставы “БЕЛАГРА-2016”: у Спартыўны комплекс “Футбольны манеж”, дзе з 15.00 да 17.30 пройдзе адкрыццё Дня трэцяга Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі. Удзельнікі Форуму змогуць агледзець выставу. Там жа пройдзе падпісанне кантрактаў і пагадненняў, арганізуецца і культурная праграма. З 19.00 кіраўнікі суб’ектаў Расійскай Федэрацыі па асобных праграмах будуць наведваць рэгіёны Беларусі, якія ўяўляюць для іх асаблівую цікавасць.

8.06 У другі дзень Форуму, асноўныя падзеі пройдуць у Палацы Рэспублікі (Кастрычніцкая пл., 1). Там з 9.30 у фае Малой залы будзе рэгістрацыя ўдзельнікаў пленарнага пасяджэння. З 10.30 пачнецца пасяджэнне на тэму “Рэалізацыя ўзгодненай сацыяльна-эканамічнай палітыкі ў Саюзнай дзяржаве: дасягненні, праблемы, шляхі вырашэння і перспектывы”. У 12.00 — кава-брэйк (у фае Малой залы Палаца Рэспублікі), запланаваны таксама падыход да прэсы Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Міхаіла Мясніковіча і Старшыні Савета Федэрацыі Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі Валянціны Мацвіенкі.

Пленарнае пасяджэнне працягнецца да 15 гадзін. Пасля пройдзе падпісанне пагадненняў аб супрацоўніцтве паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і суб’ектамі Расійскай Федэрацыі.

У 16 гадзін у Зале прыёмаў Палаца Рэспублікі — прыём ад імя Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Міхаіла Мясніковіча. З 17.30 пачнецца ад’езд удзельнікаў Форуму. 


Секцыя 1. Беларуска-расійскае супрацоўніцтва ў сферы працоўных адносінаў і сацыяльнай абароны насельніцтва (Мінск, зала пасяджэнняў Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь)

Секцыя 2. Беларуска-расійс-кае культурнае і гуманітарнае супрацоўніцтва: гістарычны і сучасны кантэкст (Нясвіж, ДУ “Нацыянальны гістарычна-культурны музей-запаведнік “Нясвіж”)



Секцыя 3. Расійска-беларускае навуковае і навукова-тэхнічнае супрацоўніцтва. Стан і перспектывы развіцця (Мінск, Прэзідыум Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі)



Секцыя 4. Расійска-беларускае супрацоўніцтва ў адукацыйнай сферы. Стан і перспектывы развіцця (Мінск, Беларускі дзяр-жаўны ўніверсітэт — удакладняецца)

Секцыя 5. Беларуска-расійскае супрацоўніцтва ў сферы маладзёжнай палітыкі (Мінск, Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт)

Секцыя 6. Арганізацыя аказання медыцынскай дапамогі — найважнейшы рэсурс захавання здароўя нацыі. Узаемадзеянне ў рамках Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі (Мінск, Установа аховы здароўя “2-я гарадская клінічная бальніца”)

Секцыя 7. СМІ як значны фактар міжрэгіянальнага ўзаемадзеяння, фарміравання агульнай прасторы гуманітарных каштоўнасцяў Саюзнай дзяржавы (Мінск, Інстытут журналістыкі БДУ)



Секцыя 8. Рэалізацыя ўзгодненай аграпрамысловай палітыкі ў Саюзнай дзяржаве (або “Забеспячэнне харчовай бяспекі Саюзнай дзяржавы ва ўмовах развіцця міжнароднай і рэгіянальнай гандлёва-эканамічнай інтэграцыі”) (Спартыўны комплекс “Футбольны манеж”, тэрыторыя правядзення выставы “БЕЛАГРА-2016”)

Секцыя 9. Развіццё супрацоўніцтва Беларусі і Расіі ў прамысловай сферы (Мінск, ЗАТ “Атлант”)
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter