“Што два, то не адзін”

Двойка ў народнай сім-воліцы гарманізавала адносіны (“Што два, то не адзін”), падвойвала сілу ўплыву або ўздзеяння адзінкі і адначасова ўтрымлівала патэнцыяльную энергію напружання, палярнасці, процістаяння, як у той вясельнай песні: “Адно дзіця роджана, а другое суджана”.

Двойка ў народнай сім-воліцы гарманізавала адносіны (“Што два, то не адзін”), падвойвала сілу ўплыву або ўздзеяння адзінкі і адначасова ўтрымлівала патэнцыяльную энергію напружання, палярнасці, процістаяння, як у той вясельнай песні: “Адно дзіця роджана, а другое суджана”.

Прывядзём некалькі прыкладаў палярызацыі ацэнкі і змены яе супрацьлеглай пры ўмове наяўнасці другой складовай часткі: лічылася недапушчальным, каб дзіця калыхалі два чалавекі (доля дзіцяці будзе не-
шчаслівай), нельга было нават пераносіць калыску ўдваіх; зусім непажадана, каб  у хаце знаходзіліся два венікі, забаранялася ў два венікі месці хату або ў дзве мятлы двор —  вымецеш  з хаты долю дамачадцаў; хатнія не ўжывуцца ў згодзе, а захочуць падзяліцца або дзяўчаты замуж не пойдуць; забаранялася дзвюм жанчынам мыць бялізну ў адных ночвах; у адзін і той жа дзень у вёсцы не будуць пачынаць будаўніцтва дзвюх новых хат; два гаспадары не пачыналі адначасова сяўбы. Лічылася, што  ўвесь  ураджай будзе ў руках першага  гаспадара, другому ж не пашчасціць, а бывала, што  хлеб не ўродзіць ні ў таго, ні ў другога; з гэтай самай нагоды лічылася непажаданым (і нават зусім кепскім) сустрэча двух вясельных поездаў на адной дарозе.
Цэлы шэраг абмежаванняў выпрацавала культура народных традыцый у дачыненні да побытавых і рытуальна-абрадавых сітуацый, да якіх існавала няпісанае прадпісанне: “пашанцуе, калі ўдасца з першага разу”. Лічылася, што сям’ю можа напаткаць бяда, калі падчас выпякання велікоднага каравая (“паскі”) яго давядзецца паўторна ставіць у печ, каб давесці да канчатковай гатоўнасці; нельга кусаць другі кавалак хлеба, калі першы застаўся недаедзеным; раілі толькі адзін раз адлучаць дзіця ад грудзей. Калі ж гэта зрабіць двойчы, то тое дзіця стане завідушчым, вірлавокім, а праз тое можа сурочваць людзей.
Разгледзім яшчэ некаторыя моманты рытуальнай падвоенасці. Каб ліхія людзі часам не ўраклі і не нашкодзілі цяжарнай жанчыне падчас святочных урачыстасцей, яна павінна была апрануць на сябе ўсё па пары: пару сарочак, пару спадніц, фартухоў, хустак, паясоў. На Гомельшчыне бацька нованароджанага, ведаючы, што хутка вясковыя жанчыны прыйдуць адведаць парадзіху і немаўля, у якасці магічнага абярэгу забіваў у парог два цвікі. Каб дзіця не вырасла п’яніцам, кумы на хрэсьбінах не павінны былі напівацца, а выпівалі толькі цотны лік чарак (часцей за ўсё дзве), каб хроснік пражыў жыццё ў пары.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter