Шрыфтам Брайля

Выйдуць з друку 15 падручнікаў для дзяцей з дрэнным зрокам

Выдавецтва «Народная асвета» да пачатку новага навучальнага года выпусціць 15 падручнікаў для дзяцей з парушэннямі зроку.

— Тыраж iх невялікі — каля 40 экзэмпляраў кожнага наймення. Але ён сфармаваны па замове Навукова-метадычнага цэнтра Нацыянальнага інстытута адукацыі, які збірае заяўкі з усіх спецшкол рэспублікі, — адзначылі ў ВРУП «Народная асвета».

Сярод навучальных выданняў — «Геаграфія Беларусі» (10-ы клас), «Беларуская мова» (9-ы клас), «Англійская мова» (10-ы клас), «Нямецкая мова» (8-ы клас), «Матэматыка» (2-і клас) i «Хімія» (7-ы клас).

Кошт адной кнігі складае каля 1 млн. рублёў. Аднак падручнікі, надрукаваныя шрыфтам Брайля, школьнікам будуць выдаваць бясплатна.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter