В Национальном художественном музее выставят произведения Надежды Ходасевич, Фернана Леже и Пабло Пикассо

Шматкаляровы юбiлей

На наступным тыднi, 24 кастрычнiка, у Нацыянальным мастацкiм музеi пачынае працу Мiжнародны выставачны праект «Надзя. Да 115-годдзя з дня нара­джэння Надзеi Хадасевiч», прысвечаны нашай знакамiтай суайчыннiцы.


Яна нарадзiлася ў невялiкай вёсцы Асецiшчы пад Вiцебскам у беднай шматдзетнай сям’i — бацькi выхоўвалi дзевяць дзяцей. Нават дзiўна, як у такiх умовах Надзя не толькi вывучылася грамаце, але i змагла здзейснiць свае мары — спачатку навучыцца маляваць, а пасля адправiцца ў Парыж, пра якi дзяўчынка неяк прачытала ў газеце.

Надзея Хадасевiч стала вельмi цiкавым i рознабаковым мастаком, сыграла неацэнную ролю ў мастацтве ХХ стагоддзя i культурных узаемаадносiнах у эпоху «жалезнай заслоны». Яна выступала ў якасцi папулярызатара творчай спадчыны аднаго з найбуйнейшых мастакоў Францыi першай паловы ХХ стагоддзя Фернана Лежэ, была iнiцыятарам i арганiзатарам выстаў савецкiх мастакоў у Францыi, аказвала вялiкую падтрымку суайчыннiкам. У 1967—1968 гадах падарыла нашаму Нацыянальнаму мастацкаму музею цудоўныя факсiмiльныя рэпрадукцыi карцiн вядомых еўрапейскiх майстроў (360 прадметаў), а ў 1973-м — унiкальную калекцыю злепкаў скульптур i рэльефаў (173 экспанаты), якiя сталi класiкай мастацтва, а таксама керамiку Пабла Пiкаса. Пазней Надзея Хадасевiч-Лежэ падарыла музею шэраг сваiх графiчных твораў i работ Фернана Лежэ.

Выстаўка «Надзя. Да 115-годдзя з дня нараджэння Надзеi Хадасевiч» уключае больш за 50 твораў (жывапiс, гуашы, малюнкi, лiтаграфii i шаўкаграфii) з французскiх прыватных збораў, у тым лiку спадчыннiкаў мастачкi, i з калекцыi Нацыянальнага мастацкага музея. Экспанаты, сцвярджаюць арганiзатары, дазволяць рознабакова прадставiць творчасць Надзеi Хадасевiч, расказаць пра розныя стылiстычныя этапы i жанравую разнастайнасць мастачкi, а таксама прадэманстраваць яе грамадзянскую пазiцыю. Частку экспазiцыi складуць творы Фернана Лежэ i Пабла Пiкаса. Пабываць на выставе можна будзе да 24 лiстапада.

Фота арганізатараў выставы

Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter