Шматкаляроўе ў Камарова

«Камарова — кола дзён» сабрала каля 250 рамеснiкаў

Каля 250 рамеснiкаў з усёй Беларусi сабрала ў Нарачанскім краі 7-я рэспублiканская выстава-кiрмаш народных рамёстваў i промыслаў «Камарова — кола дзён».

Мнагалюдная i шматкаляровая ярмарка прывабiла да сябе не толькi народных умельцаў, але i нямала турыстаў. Лепшыя ганчары, кавалi, ткачыхi, майстры выцiнанкi, салома- і бяростапляцення i iншых рамёстваў прывезлi свае самыя ўдалыя вырабы. Яны не толькi гандлявалi, але i дзялiлiся сакрэтамi, праводзiлi майстар-класы.

Выстава-кiрмаш — гэта, несумненна, адметная культурная падзея. Але важна i тое, што яна дапамагае адраджаць традыцыi народнага рамеснiцтва, а таксама ствараць i ўмацоўваць кантакты памiж майстрамi.

У Беларусi зараз назiраецца павелiчэнне цiкавасцi да такога роду заняткаў. Калi, напрыклад, у 2009 годзе ў краiне ажыццяўлялi рамеснiцкую дзейнасць 3395 чалавек, у 2010-м — 4319, то першы квартал бягучага года сведчыць, што зараз iх 6237.

Вялiся на кiрмашы i дзелавыя размовы аб тым, як далей развiваць рамеснiцтва i дзяржаўна-прыватнае партнёрства. Атмасферу свята падтрымлiвалi музычныя калектывы, ладзiлiся спартыўныя спаборнiцтвы, гульнi i забавы для дзяцей.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter