Шляхамі спецатрада «Слаўны»

У магілёўскай СШ № 22 адкрылі абноўлены музей баявой славы

У магілёўскай сярэдняй школе № 22 пасля рэканструкцыі адкрылі музей баявой славы.

У цырымоніі прынялі ўдзел прадстаўнікі ўлады, кіраўнікі ўпраўленняў і ўстаноў адукацыі, ветэраны вайны і працы. Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Пётр Руднік у час адкрыцця падкрэсліў, што непасрэдная набліжанасць такіх музеяў да маладога пакалення — крыніца патрыятызму, якая неабходна дзяржаве.

Школьны музей баявой славы, а ён хутка адзначыць сваё 30-годдзе, расказвае аб спецатрадзе «Слаўны», які займаўся разведкай і дыверсійнай дзейнасцю на акупаванай тэрыторыі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Вучні і настаўнікі сабралі звыш 2 тысяч экспанатаў, што распавядаюць аб дзейнасці атрада. Асаблівы ўклад у стварэнне школьнага музея ўнесла настаўніца матэматыкі Алена Кірэева. Яна больш за 40 гадоў па крупіцах збірала дакументальныя сведчанні пра жыццё байцоў «Слаўнага», з вучнямі не аднойчы была на месцы дыслакацыі атрада.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter