Уникальные находки экспонируются в Национальном историческом музее

Шлях даўжынёй у стагоддзе

Нацыянальны гістарычны музей знаёміць са сваімі ўнікальнымі экспанатамі.

З музейнымі экспанатамі звязана шмат цікавых гісторый. Чаго толькі каштуюць аповеды пра тое, як тыя ці іншыя прадметы трапілі ў фонды. У Нацыянальным гістарычным музеі вырашылі прыадкрыць гэту таямніцу наведвальнікам.

Фото  БЕЛТА

На выставе «Лёс музея — лёс краіны. Шлях даўжынёй у стагоддзе», якая ўрачыста адкрылася ўчора, прадстаўлены экспанаты, сабраныя супрацоўнікамі музея ў 1919—1950 гадах. Гэта ўнікальныя знаходкі з першых у краіне археалагічных раскопак, прадметы сялянскага і гарадскога побыту, фатаграфічныя здымкі і замалёўкі з этнаграфічных экспедыцый 1920-х гадоў, творы мастацтва, звезеныя з палацаў і маёнткаў у 1918—1919 гадах, культавыя рэчы, рукапісы, кнігі і шмат іншага. Адметна, што некаторыя музейныя прадметы экспануюцца ўпершыню.


Выстава не проста расказвае, як тыя ці іншыя экспанаты трапілі ў музей, але ўвогуле распавядае пра нараджэнне Нацыянальнага гістарычнага музея, збіральнікаў і захавальнікаў нацыянальных каштоўнасцей, лёс музейных калекцый. Экспазіцыя створана на падставе даследаванняў навуковых супрацоўнікаў Нацыянальнага гістарычнага музея. Асобныя раздзелы адлюстроўваюць самыя значныя этапы ў яго гісторыі: абласны музей 1919 года, дзейнасць Беларускага дзяржаўнага музея 1920-х гадоў, музейная ўстанова ў 1930-я гады, лёс музейных калекцый у гады Вялікай Айчыннай вайны і пасляваенны час, праца арганізацыйнай групы па падрыхтоўцы Беларускага дзяржаўнага гісторыка-краязнаўчага музея, адкрыццё экспазіцыі 1967 года…

У выставачным праекце прымаюць удзел Нацыянальная бібліятэка, Інстытут гісторыі НАН Беларусі, Нацыянальны архіў, Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці, Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. 

mila@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter