Более пятидесяти работ незрячих авторов экспонируется во Дворце искусства

Шлях да колеру

У экспазіцыю «Шлях да колеру» ўвайшлі 55 работ невідушчых мастакоў, якія займаюцца ў гуртку Belonika.аrt. Праект рэалізуе дабрачынны фонд «Ласкавыя крылы» сумесна з цэнтрам «Новая культурная ініцыятыва» і анлайн-платформай artcenter.by.
artbelarus.by

Як адзначаюць арганізатары, з дапамогай прыстасавання па распазнанні колеру і асаблівых прыёмаў, якія дазваляюць наносіць аб'ёмныя контуры, невідушчыя мастакі ствараюць дзіўныя творы. Асаблівае разуменне колеру і формы робіць іх творчасць непаўторнай, адкрывае гледачу новае ўспрыманне звыклых з дзяцінства паняццяў.

Важна, што частка выручаных на выставе сродкаў пойдзе дабрачыннаму фонду «Ласкавыя крылы» на развіццё праекта і дапамогу ў арганізацыі студыі малявання для невідушчых людзей, частка — невідушчым мастакам. Падчас выстаўкі адбудуцца сустрэчы з аўтарамі праекта, майстар-класы. Пазнаёміцца з экспазіцыяй і падтрымаць яе ўдзельнікаў можна да 15 сту­дзеня.



Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter