З 24 па 29 кастрычніка Магілёў прымае Міжнародны музычны фестываль «Залаты шлягер». Арганізатары прапануюць жыхарам і гасцям Магілёва разнастайную праграму: канцэрты і выставы, творчыя сустрэчы і шоу для моладзі, якія праходзяць на галоўных сцэнічных пляцоўках Прыдняпроўскага краю і пад адкрытым небам. Тэлеверсіі асноўных канцэртных праграм рыхтуе здымачная група тэлеканала «Беларусь 3».
Як паведамляе прэс-служба Белтэлерадыёкампаніі, запланавана запісаць пяць фестывальных канцэртаў з удзелам беларускіх і расійскіх зорак эстрады і бардаў, сімфанічных і народных аркестраў. Першыя паказы адбудуцца на «Беларусь 3» у бліжэйшы час. Так, 4 лістапада канал пакажа ўрачыстае адкрыццё фестывалю. А 5 лістапада аматараў лірычнай песні чакае сольны канцэрт саліста легендарнага ВІА «Сіняя птушка» Аляксандра Драздова. Сапраўдная музычная асалода!
pepel@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки. Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter