Берегись поезда: как милиция внедряет необычное мобильное приложение

Шлагбаум для смартфона

У Брэсце міліцыя тэсціруе мабільны дадатак «Беражыся цягніка». Супрацоўнікі УУС спрабуюць выкарыстоўваць дадатак паблізу чыгуначных пераездаў і ўстаноў адукацыі.



Карыстацца дадаткам прапанаваў афіцыйны прадстаўнік УУС Брэсцкага аблвыканкама Сяргей Дучэнка. Ён  звязаўся з распрацоўшчыкамі з Расіі і папрасіў іх адаптаваць праграму для нашай краіны. Працуе дадатак на базе Android. За 50 метраў да чыгуначных шляхоў ён спыняе любы мультымедыйны кантэнт і падае сігнал, каб чалавек паглядзеў па баках, ці няма на падыходзе цягніка.

Мабільны дадатак «Беражыся цягніка» створаны для таго, каб нагадаць грамадзянам, што чыгунка — зона павышанай небяспекі. Але ўсё-такі ў першую чаргу распрацоўка накіравана на папярэджанне дзіцячага траўматызму. Для гэтага ў дадатку таксама прадугледжана функцыя «бацькоўскі кантроль» за  месцазнахо­джаннем дзіцяці. Дзей­нічае яна такім чынам: бацькі апавяшчаюцца па SMS аб адключэнні дзіцем дадатку, а таксама аб адключэнні геалакацыі і знаходжанні ў небяспечнай зоне.

Ілья НОВІКАЎ

Фота Максіма ШНІПА
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter