Шкодная папулярнасць

Пародыя

Мяне ж, паверце, землякі чытаюць,

У полі, пад павеццю, у канторах.

Сустрэўшы ж, павітаўшыся, пытаюць:

«Скажыце, дзядзька,

ёсць яшчэ ў вас порах?»

Уладзімір ПАПКОВІЧ

Мяне старшыні з вёсак праганяюць —

Зрываю, бачыце, працэс вытворчы.

Зрання газеты землякі хапаюць:

«Дзе ж тут Папковіч наш?» — пытаюць

І прагна вершыкі шукаюць вочы.

Чытаюць брыгадзіры, аграномы,

Даяркі перад дойкаю — каровам.

Сам старшыня чытае (жонцы, дома),

А нехта дзеўчыне — пад свежым стогам.

Чытаюць на планёрцы у канторы,

Здараецца, і ў нецвярозым стане.

А верш як спадабаецца каторы,

Зачытваюць — зусім! — у прыбіральні.

Аднак бянтэжыць іхняе пытанне.

Дзе ўзяць мне порах, землякі, скажыце?

Не паляўнічы ж я — паэт па званні,

Таму магу даць «вогненнай вадзіцы»,

А пораху няма — і не прасіце!

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter