«Шэры» лом схавалі ў вату

У Магілёўскім раёне канфіскавалі каля сямнаццаці тон металу

Каля сямнаццаці тон каляровага і чорнага металу коштам звыш 140 мільёнаў рублёў канфіскавалі ў Магілёўскім раёне супрацоўнікі фінансавай міліцыі і Камітэта дзяржкантролю рэгіёна.

Грузавы аўтамабіль «Мерседэс-Бэнц-1843» у час кантрольнай праверкі яны спынілі непадалёк ад аграгарадка Кадзіна. 29-гадовы вадзіцель — беспрацоўны магіляўчанін — прад’явіў суправаджальныя дакументы на перавозку… мінеральнай ваты. Аднак за цюкамі з ватай знайшлі яшчэ і 16 тон каляровага металу і 1,5 тоны — чорнага, удакладніў намеснік начальніка УДФР КДК па Магілёўскай вобласці Аляксандр Шаройкін.

Парушальніку прыйдзецца не толькі расстацца з таварам, яму пагражае штраф у памеры да 100 базавых велічынь.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter