«Шэрае» рабiлi белым

Фінансавая міліцыя выкрыла на Гродзеншчыне злачынную групу

Фінансавая міліцыя выкрыла самую шматлікую на Гродзеншчыне злачынную групу, якая на працягу чатырох гадоў легалізоўвала «шэры» тавар і дапамагала пераводзіць безнаяўныя грашовыя сродкі ў наяўныя.

— Яе ўдзельнікі афармлялі фiктыўныя бухгалтарскія дакументы, каб легалізаваць набытыя па «шэрых» схемах тавары, — паведамілі ва ўпраўленнi Дэпартамента фінансавых расследаванняў КДК Беларусi па Гродзенскай вобласці. — За свае паслугі група атрымлівала даход у выглядзе абумоўленага працэнта ад сумы аперацыі, а таксама прыбытак ад розніцы курсаў абмену валют.

У склад самай шматлікай у гісторыі вобласці групы, якая дзейнічала з 2010-га па 2013 год, уваходзілі жыхары Гродна і Мінска. Іх паслугамі паспелі скарыстацца больш за 70 суб’ектаў гаспадарання як Гродзенскага, так і іншых рэгіёнаў рэспублікі. Страта дзяржавы, па самых сціплых падліках, склала больш за 7 мільярдаў рублёў. 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter