Искусство вытинанки получит статус историко-культурной ценности

Шэдэўры з паперы

kultura.by
Мастацтва выразання з паперы карункавых узораў з'явілася на тэрыторыі Беларусі ў сярэдзіне ХІХ стагоддзя. Асаблівую папулярнасць выцінанка набыла ў пасляваенныя гады, калі ва ўмовах дэфіцыту іншых сродкаў папера актыўна выкарыстоўвалася для аздаблення інтэр'еру. З яе рабілі фіранкі, сурвэткі, упрыгажэнні для абразоў і многае іншае. Пасля пра выцінанку забылі на некалькі дзесяцігоддзяў. І толькі ў канцы ХХ стагоддзя пачалося аднаўленне гэтага віду дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

Сёння ў нашай краіне носьбітамі мастацтва выцінанкі з'яўляюцца каля 100 майстроў, прычым 11 з іх маюць званне народнага. Іх творы адрозніваюць прынцып шматразовага складвання, стварэнне нават самай складанай выявы з парэзак простых геаметрычных форм, сіметрычнасць узору, стылізаванасць — усе прадметы ў беларускай выцінанцы дэкаратыўна асэнсоўваюцца, ім надаюцца форма і стыль. Найбольш часта выкарыстоўваюцца геаметрычныя і раслінныя ўзоры, радзей — зааморфныя і антрапаморфныя.

Кожная работа ў тэхніцы беларускай выцінанкі — сапраўдны твор мастацтва, у якім спалучаюцца моцная народная традыцыя і індывідуальная рука майстра. Нядзіўна, што на чарговым пасяджэнні Беларуская рэспубліканская навукова-метадычная рада па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны падтрымала прапанову аб неабходнасці надання беларускаму мастацтву выцінанкі статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці. Больш таго, у мэтах папулярызацыі беларускай спадчыны на міжнародным узроўні, паведамляе kultura.by,

Міністэрствам культуры сёлета запланавана падрыхтоўка намінацыі па элеменце «Беларускае мастацтва выцінанкі» для яе накіравання ў Сакратарыят Канвенцыі аб ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА. Таму, магчыма, хутка пра нашу выцінанку даведаецца ўвесь свет.

mila@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter