З’явіўся айчынны топ-50 лепшых фільмаў, якія варта паглядзець кожнаму

Шэдэўры па-беларуску

Першы беларускі кінарэйтынг, альтэрнатыўны “КиноПоиску”, склалі айчынныя эксперты кіно сумесна з лічбавым тэлебачаннем VOKA. За аснову быў узяты пакет MEGOGO, у якім прадстаўлена больш за 6000 фільмаў розных жанраў. З іх кінакрытыкі і выбралі пяць дзясяткаў тых, якія варта паглядзець кожнаму беларусу. 

Кадр з фільма “Каралеўства поўнага месяца”

У топ увайшлі такія культавыя стужкі, як “Уцёкі з Шаўшэнка” (1994), “Залегчы на дно ў Бруге” (2008), “Каралеўства поўнага месяца” (2012), “Агідная васьмёрка” (2015), “Ла-Ла Лэнд” (2016), “Тоні Эрдман” (2016) і іншыя. Пазнаёміцца з поўным рэйтынгам можна на старонцы VOKA ў сацсетцы ВКонтакте. Там жа праходзіць галасаванне за фільмы, якія будуць агучаны на беларускай мове і размешчаны ў раздзеле “Сinevoka — кіно па-беларуску”. Гэта значыць, што любы карыстальнік можа паўплываць на тое, якія менавіта фільмы з прадстаўленага рэйтынгу ўбачаць свет у прафесійнай беларускай агучцы. Дарэчы, ужо сёння ў гэтым раздзеле можна знайсці такія культавыя стужкі на беларускай мове, як “Маленькі Прынц”, “Прыгоды Падынгтана”, “12 разгневаных мужчын” і іншыя.

mila@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter