Шэдэўры ад Сцепаніды

Ткацкія вырабы народнай майстрыхі Сцепаніды СЦЕПАНЮК з вёскі Дарапеевічы Маларыцкага раёна зачароўваюць не толькі не- паўторнай прыгажосцю, але і дзіў- най цеплынёй, якая адчуваецца ў кожным з іх. Невыпадкова майстар- клас ад Сцепаніды Аляксееўны хацелі б атрымаць многія прыхі- льнікі яе таленту, а супрацоўнікі раённага Цэнтра народнай творчасці адзначаюць, што такіх майстрых сёння засталіся адзінкі. Яна дасканала валодае тэхнікай ткацтва і вышыўкі, якой карысталіся народныя ўмельцы стагоддзе назад, і ў сваіх вырабах шырока выкарыстоўвае яе. З ткацкімі шэдэўрамі Сцепаніды Сцепанюк можна азнаё- міцца не толькі ў яе дома ці ў Маларыцкім раённым цэнтры народнай творчасці, але і на шматлікіх выставах, у якіх яна ўдзельнічае, на раённых і абласных «Дажынках» ды іншых святах.

Ткацкія вырабы гэтай таленавітай жанчыны з вёскі Дарапеевічы Маларыцкага раёна захапляюць і яе землякоў, і міністра культуры Паўла Латушку.

Ткацкія вырабы народнай майстрыхі Сцепаніды СЦЕПАНЮК з вёскі Дарапеевічы Маларыцкага раёна зачароўваюць не толькі не- паўторнай прыгажосцю, але і дзіў- най цеплынёй, якая адчуваецца ў кожным з іх. Невыпадкова майстар- клас ад Сцепаніды Аляксееўны хацелі б атрымаць многія прыхі- льнікі яе таленту, а супрацоўнікі раённага Цэнтра народнай творчасці адзначаюць, што такіх майстрых сёння засталіся адзінкі. Яна дасканала валодае тэхнікай ткацтва і вышыўкі, якой карысталіся народныя ўмельцы стагоддзе назад, і ў сваіх вырабах шырока выкарыстоўвае яе. З ткацкімі шэдэўрамі Сцепаніды Сцепанюк можна азнаё- міцца не толькі ў яе дома ці ў Маларыцкім раённым цэнтры народнай творчасці, але і на шматлікіх выставах, у якіх яна ўдзельнічае, на раённых і абласных «Дажынках» ды іншых святах.

Тое, як умела і лоўка Сцепаніда Аляксееўна працуе ля старэнькага ткацкага станка, я ўбачыў у Ганцавічах, падчас святкавання Дня беларускага пісь- менства. На пытанне аб тым, адкуль такі талент, жанчына сціпла адказала, што ўсё жыццё займаецца гэтай справай і заўсёды імкнулася ўнікаць ў сакрэты майстэрства, якімі валодалі прадстаўнікі старэйшых пакаленняў. Самае ж галоўнае заключаецца ў тым, што ёй надзвычай падабаецца ткаць і вышываць. Кожную вольную хвіліну яна прысвячае любімай справе.

Калі некалькі тыдняў таму на Брэстчыне праходзіў ІХ Рэспубліканскі экалагічны форум, удзельнікі яго засталіся ў захапленні ад ткацкіх вырабаў Сцепаніды Сцепанюк, што былі прадстаўлены на асобнай выставе. Усяго тут дэманстравалася 55 работ — у асноўным спадніцы і фартухі, вытканыя па ўзоры, якім маларыцкія жанчыны карысталіся яшчэ на пачатку мінулага стагоддзя. Вель- мі высока гэтыя вырабы ацанілі член праўлення Беларускага саюза мастакоў народнай творчасці, выкладчык кафедры народнай творчасці Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М. Танка Наталля Канановіч і іншыя спецыялісты, што знаё- міліся з імі.

Падчас святкавання Дня беларускага пісьменства захапленні Сцепаніды Аляксееўны таксама былі ў цэнтры ўвагі. Міністр культуры Рэспублікі Беларусь Павел Латушка вельмі цёпла адазваўся аб іх, бо меў магчымасць азнаё- міцца з вырабамі народнай майстрыхі, як кажуць, з першых рук. Для міні- стра Сцепаніда Сцепанюк выткала і вышыла льняную кашулю. У пісьме, якое Павел Латушка нядаўна даслаў на яе адрас, ён выказаў шчырую ўдзячнасць за такі цудоўны падарунак і адзначыў, што яе праца «з’яўляецца красамоўным пацвярджэннем таго, колькі дбайнасці, дасканалага валодання тэхнікай ткацтва і вы- шыўкі, захавання ведаў пра сімволіку таго ці іншага фрагмента асобнага арнаменту патрэбна, каб пранесці ў ХХІ стагоддзе такі талент».

У раённым Цэнтры народнай творчасці зараз рыхтуюцца да прэзентацыі новага хранікальна-дакументальнага фільма «Узоры лёсу», знятага мінулым летам супрацоўнікамі «Беларускага відэацэнтра». У ім значнае месца адведзена творчасці народнай майстрыхі з Дарапеевіч Сцепаніды Сцепанюк.

Аляксандр КУРЭЦ, «БН»

НА ЗДЫМКУ: аб высокім майстэрстве Сцепаніды СЦЕПАНЮК засведчыў міністр культуры Рэспублікі Беларусь Павел ЛАТУШКА.

Фота аўтара

 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter