Эндаскапічнае лячэнне шчытападобнай залозы ўкараняецца ў Брэсцкай абласной бальніцы

Шчытападобная залоза за шчытом

Гэты метад прымяняецца пры дабраякасных утварэннях. Такая аперацыя не пакідае рубцоў на шыі. Па даных Мінiстэрства аховы здароўя, росту злаякасных пухлін шчытападобнай залозы сёння не назіраецца. Аднак ёсць іншыя вызавы. Аб іх расказалі спецыялісты.

УГД шчытападобнай залозы.
Vozvratopedia.ru

Усё больш людзей у нашай краіне захворвае на аўтаімунны тырэаідзіт і дыфузны таксічны валляк. У асноўным пакутуюць асобы ад 18 да 40—45 гадоў. Часцей жанчыны.

Сярод першых сімптомаў адзначаюцца раздражняльнасць, плаксівасць, апатыя, патлівасць.

Захворванні шчытападобнай залозы – праблема распаўсюджаная, але кантралюемая, адзначае галоўны спецыяліст галоўнага ўпраўлення арганізацыі медыцынскай дапамогі і экспертызы Міністэрства аховы здароўя Святлана Хадасевіч.

Арганізавана сістэма аказання дапамогі такім пацыентам. З імі працуюць урачы-тэрапеўты, урачы агульнай практыкі, эндакрынолагі. Захворванні сардэчна-сасудзістай сістэмы і шчытападобнай залозы часам звязаныя. Таму пры такіх сімптомах, як зрыў рытму, некантралюемае павышэнне артэрыяльнага ціску, кардыёлаг накіроўвае на даабследаванне.

Пры падазрэнні на паталогію шчытападобнай залозы падчас дыспансернага агляду доктар прызначае аналіз крыві на гармоны шчытападобнай залозы, УГ-даследаванне. Пры наяўнасці вузлоў у некаторых выпадках i біяпсію.

Рак шчытападобнай залозы сёння ўжо неактуальны. Аб гэтым заявіла намеснік галоўнага ўрача па арганізацыйна-метадычнай рабоце Рэспубліканскага цэнтра медыцынскай рэабілітацыі і бальнеалячэння Вольга Сапко:

— Пацыенты з вузлавым валляком больш не падлягаюць дыспансернаму назіранню. Вузлавых утварэнняў не стала менш, але сярод іх скарацілася колькасць злаякасных. Таму не ўсе вузлы трэба аперыраваць. Мы супакоіліся ў гэтым плане. Раней да раку шчытападобнай залозы былі схільныя дзеці, якія нарадзіліся адразу пасля чарнобыльскай аварыі. Сёння злаякасная паталогія выяўляецца ў пацыентаў, якія на той час былі падлеткамі.

Што тычыцца выяўлення і лячэння захворванняў шчытападобнай залозы, праблем сёння няма. «У нас гіпердаступнасць лабараторных метадаў, — адзначае Вольга Сапко. — Няма недахопу ў спецыялістах. Выкарыстоўваюцца сучасныя метады тэрапіі, медыкаментознае і хірургічнае лячэнне. Для прафілактыкі важна рацыянальнае харчаванне. У рацыёне павінны быць морапрадукты, соль з ёдам. Неабходна больш гуляць на свежым паветры. Каб своечасова выявіць паталогію, дастаткова раз у два гады праходзіць УГД і рабіць аналіз на тырэатропны гармон. Калі ён у норме, то астатнія паказчыкі таксама будуць у парадку».

Вольга АНАТОЛЬЕВА
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter