У горадзе пройдуць святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню беларускага пісьменства

Шчучын рыхтуе сюрпрызы

У гэтыя выхадныя ў горадзе пройдуць святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню беларускага пісьменства. Шчучын рыхтуецца да прыёму гасцей, прыгажэючы з кожным днём. 



Маштабная выява Францыска Скарыны, якая зусім нядаўна з`явілася ў Шчучыне, ужо збірае натоўпы гледачоў — вучняў і выкладчыкаў сярэдняй школы № 2. Бо насценны жывапіс з`явіўся менавіта на будынку іх установы. Аляксандр Амшэй, намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Шчучынскага райвыканкама, лічыць павышаную ўвагу да гэтай карціны цалкам апраўданай: «Над фрэскай на бакавым фасадзе, плошча якога 220 квадратных метраў, прафесійныя мастакі працавалі каля тыдня. Цяпер горад упрыгожвае сімвалічнае пано з двума выяўленчымі сюжэтамі: Францыск Скарына на фоне рукапіснага скрутка і кніг, а таксама гадзіннікавая вежа, візітная картка Шчучына». 

Горад, у якім пройдзе XXII Дзень беларускага пісьменства, парадуе іншымі шматлікімі сюрпрызамі. І не толькі абноўленымі аб`ектамі, але і дзіўнымі мерапрыемствамі — тэматычнымі ўрокамі, лекцыямі і семінарамі, творчымі сустрэчамі са знакамітымі дзеячамі культуры. 

Юлія ПАПКО

ypopko@bk.ru
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter